Грамадства1616

Як сілавік дапамагаў перадаваць аўтарытэту пельмені ў калонію. А той у адказ навёў парадак

У новым выпуску ТОКу прадстаўнік аб'яднання былых сілавікоў «Белпол» Уладзімір Жыгар згадаў цікавы момант са сваёй службы ў сілавых органах.

Уладзімір Жыгар Владимир Жигарь Vladimir Zhigar
Уладзімір Жыгар. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Уладзімір Жыгар два гады пасля вучэбнага цэнтра МУС працаваў у ізалятары часовага ўтрымання Мазыра. Па яго словах, з вязнямі ён быў заўсёды ў добрых адносінах: «Стараўся ставіцца да чалавека максімальна па-чалавечы. (…) І людзі, да якіх ты так ставішся, абавязкова адплацяць табе ўзаемнасцю».

Былы сілавік згадаў адно сітуацыю:

«Сядзеў адзін дастаткова аўтарытэтны па мерках Мазыра чалавек. Мы з ім вельмі добра ладзілі. Была перадача ад бацькоў. А ў ёй пельмені. Такога нельга, бо няма ўмоў для захоўвання. Калі ён адразу не з'есць, то яны могуць сапсавацца і чалавек можа атруціцца».

Але Жыгар перадачу з пельменямі ўзяў. «Я заходжу, кажу: «Тут пельмені. Ты іх з'еш проста зараз, каб, калі я буду вяртаць сумку бацькам, я ўпакоўку туды назад паклаў». І ён гэта зрабіў».

Па словах Жыгара, аднойчы яму давялося звярнуцца да гэтага аўтарытэта па дапамогу:

«У ІЧУ завялі аднаго праблемнага чалавека, і ён пачаў трохі шумець. Я падыходжу да гэтага [аўтарытэта] і гавару: «Ты можаш вырашыць пытанне, каб усё было ціха сёння?» Ён сказаў, што без праблем. Хоць яму па іх паняццях было нельга са мною камунікаваць».

Пасля гэтай размовы, як сцвярджае Жыгар, ноч прайшла спакойна.

Глядзіце выпуск цалкам:

Каментары16

  • Acab
    28.08.2024
    Памятаю зь нейкім былым пракурорам, родам з Малое Бераставіцы, інтэрвію. Талерчык, каб не збрахаць, прозьвішча. Нешта яго не чуваць, раней было болей ў інфапрасторы.
    Таксама там міліцэйскіх гісторыяк пуляў.
    Ну і пра тое, чаму пракуратура ня супрацьсятаяла лукашэнкавай сваволі ў 20-ым тлумачыць (парафраз):
    Раней мы пабухвалі (сьвяткавалі ў арыгінале) разам ў пракуратуры, а потым лукашэнка забараніў, і лучнасьць пракурорскіх ад гэтага распалася.
    Там яшчэ пра даражызну рэстарацыяў, чаму не атрымлівалася пабухваць па-за сьценамі амроянай пракуратуры.
  • 777
    28.08.2024
    задалбали гэтым мусарам...а пра З.ПАЗЬНЯКА ен напрасна...чакаем у Беларуси
  • Ын
    28.08.2024
    С одной стороны - разумный подход. С другой - а разве не из-за таких неформальных отношений ("ты мне - я тебе", по сути) в стране выстроилась такая система луправления? Связи вместо институтов. Перепоручил выполнение своих обязательств тому, кто не имеет права этого делать; немного отступил от правил, которые тебе кажутся неважными - вот так потихоньку, мелкими шагами, и не заметишь, как можно переписывать протоколы голосования и сажать неугодных. Это ведь оно, родимое, а герой статьи этого не понимает и почему-то гордится.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць