Грамадства99

Жыгар расказаў, як ахоўваў Лукашэнку

«Усё пачынаецца з таго, што ў адзін дзень табе гавораць, што такога-та чысла прыязджае ВСА — вышэйшая службовая асоба. І ты разумееш, што прападае і гэты дзень, і наступны».

У новым выпуску ТОКу прадстаўнік аб'яднання былых сілавікоў «Белпол» Уладзімір Жыгар расказаў, як міліцыянеры ахоўвалі Лукашэнку падчас яго паездак у рэгіёны.

«Усё пачынаецца з таго, што ў адзін дзень табе гавораць, што такога-та чысла прыязджае ВСА — вышэйшая службовая асоба. І ты разумееш, што прападае і гэты дзень і наступны», — заўважае Жыгар і расказвае, што ў дзень прыезду Лукашэнкі ў аддзел трэба было прыбыць а 3-4-й гадзіне ранку.

@tokbelarus Что думают о Лукашенко простые милиционеры? #милициябеларуси #беларусь #лукашенко #колялукашенко #милиция #полиция #нашаніва ♬ transgender - &lt3

Там выдавалі неабходную экіпіроўку (гумовую палку, радыёстанцыю і наручнікі) і на аўтобусе адвозілі на базу, дзе збіраліся міліцыянеры з усіх раённых аддзелаў міліцыі вобласці.

Пасля, як згадвае Жыгар, супрацоўнік службы бяспекі Лукашэнкі праводзіў інструктаж, называюць пазыўныя, а затым на аўтобусах міліцыянераў развозілі па горадзе. У выпадку Жыгара гэта быў Гомель.

«Табе гавораць: «Стаяць тут». Пазней прыязджае адказны за гэты сектар. Удакладняе твае даныя, звярае пазыўныя для радыёстанцыі. Ты пытаешся: «А калі ён прыедзе?». Табе гавораць, што праз гадзіны тры-чатыры. І ты стаіш на холадзе. У цябе дзесяць метраў у адзін бок і пяць у іншы. І ты ходзіш», — расказвае былы сілавік.

На сваіх пазіцыях, па словах Жыгара, міліцыянеры застаюцца яшчэ працяглы час пасля таго, як Лукашэнка зляціць назад:

«Табе на радыёстанцыю прыходзіць апавяшчэнне, што «першы злятае», і ты чакаеш да асобага распараджэння. Ты пасля можаш хадзіць яшчэ паўтары гадзіны, пакуль яго не будзе. Пасля асобага распараджэння можна на лаўку сесці.

Затым усіх збірае аўтобус, дастаўляе на базу. Там ты перасядаеш у свой аўтобус і вяртаешся дахаты. Як правіла, каля 12 гадзін ночы. Пакуль здасі ўсе спецсродкі, абмундзіраванне, дахаты вяртаешся позна. А 8-й гадзіне ранку ты павінен быць на рабоце».

Уладзімір Жыгар Владимир Жигарь Vladimir Zhigar
Уладзімір Жыгар. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Жыгар расказаў пра цікавы выпадак, які з ім адбыўся падчас удзелу ў мерапрыемствах па ахове Лукашэнкі. Аднойчы яго паставілі каля жылога дома:

«Я хаджу кругамі вакол дома. Падыходзіць маладая пара: «Добры дзень, як вы?» Я кажу: «Дзякуй. Усё добра». Сам думаю: «Добра, што хоць спыталі». Праз некаторы час яны зноў прыходзяць. У іх піца, яны адкрываюць «Колу», сядзяць, ядуць, размаўляюць.

І потым у мяне спрацоўвае радыёстанцыя. Я яе трохі прыглушаю, але чую, што іншая [радыёстанцыя] недзе гаворыць. Я да пары прыглядаюся, і чую: «Першы прылятае». Яны пакідаюць усю сваю ежу, збіраюцца і сыходзяць».

Па словах Жыгара, гэта былі супрацоўнікі Службы аховы Лукашэнкі.

«Яны глядзелі за мною. А я думаў, што гэта проста звычайныя людзі», — гаворыць былы сілавік.

Глядзіце выпуск цалкам:

Каментары9

  • Кірунак
    26.08.2024
    На паліграф
  • жорык
    26.08.2024
    За тое на пенсію раней ідуць.
  • Лукашэнка Бацька
    26.08.2024
    Дзякуй, Ўладзю, за адданую службу

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі14

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Бельгія амаль безнадзейна прайгравала Сенегалу, але ў выніку святкавала перамогу1

Уладзімір Каранік у Інданезіі папазіраваў у знакамітай мясцовай кашулі ФОТАФАКТ5

У Нараўлянскім раёне знайшлі раней невядомую абарончую вежу часоў ВКЛ5

Валожын накрыла магутная залева ВІДЭА1

На вуду расійскіх пранкераў трапіў дарадца прэзідэнта Літвы1

Навукоўцы ўжо зафіксавалі рэкордную тэмпературу Сусветнага акіяна3

На чэмпіянаце свету была блізкая сенсацыя. Зборная Англіі ледзь уратавалася ад кангалезцаў2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці12

Калі крама можа адмовіцца прыняць назад ці абмяняць няношанае адзенне? Патлумачылі ў МАРГ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі14

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць