Грамадства33

Стала вядома, колькі еўрапейцаў наведала Беларусь па пашыраным бязвізе

У Рэспубліканскім саюзе турыстычнай індустрыі падлічылі, колькі жыхароў Еўропы наведала Беларусь за тры тыдні пашыранага бязвізу.

За першыя тры тыдні дзеяння пашыранага бязвізу Беларусь наведалі 1800 чалавек з еўрапейскіх краін, без уліку Польшчы, Літвы і Латвіі.

Гэта 11% ад агульнай колькасці еўрапейскіх турыстаў. Астатнія — гэта як раз жыхары суседніх з Беларуссю краін Еўрасаюза, для якіх бязвізавы ўезд дзейнічае даўно.

Усяго за тры тыдні Беларусь, паводле афіцыйных звестак, наведалі 17 тысяч турыстаў з Еўропы.

Тураператары адзначаюць, што паток турыстаў далёкі ад таго, што быў да 2020 года — тады кампаніі прымалі па пяць аўтобусаў у тыдзень з сумежных краін ЕС. Цяпер жа, нават нягледзячы на бязвіз, тураператары вымушаныя працаваць з індывідуальнымі турыстамі.

З 19 ліпеня ў Беларусі дзейнічае бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін. Грамадзяне гэтых дзяржаў могуць знаходзіцца ў Беларусі не больш за 30 дзён запар і не больш за 90 дзён за паўгода.

Каментары3

  • Тралаловіч
    19.08.2024
    Тут трэба правесьці не адно пашыранае паседжаньне ўраду каб зразумець прычыны такіх сьціплых вынікаў
    🥸
  • Адам Иосифович
    19.08.2024
    Скорее всего, приезжают в основном те, кто уже раньше был в Беларуси и есть какое-то представление или друзья в РБ.
    В том числе из-за огромных очередей на границе.
    Или велосипедисты. На границе в Бресте видел довольно много машин и фургонов на немецких, французских бельгийских номерах с велосипедами. У них такой вид отдыха популярен и в Беларуси ландшафт подходящий.
  • Эта другое
    19.08.2024
    "Астатнія — гэта як раз жыхары суседніх з Беларуссю краін Еўрасаюза "- гаварыце прама - летувісы. Адсоткаў 90. Любіцелі танных беларускіх алкаголяў, цыгарэт і паліва. Людзі вне політікі.

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць