Грамадства2525

У Кіеве заявілі пра стварэнне беларускага грамадскага руху «Каліноўцы». У кіраўніцтве вядомыя асобы

24 ліпеня ў Кіеве афіцыйна аб'явілі пра стварэнне грамадскага руху «Каліноўцы». У брыфінгу, прысвечаным гэтай падзеі, узялі ўдзел намеснік камандзіра Палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук, экс-камандзір гэтага падраздзялення Дзяніс Прохараў, палітычны прадстаўнік ПКК Дзмітрый Шчыгельскі і кіраўнік праекта «Беларускі дрон» Ігар Турцэвіч, піша Reform.news.

Скрыншот з відэа

У якасці галоўнай місіі новага руху падаецца «супрацьстаянне расійскай агрэсіі і вызваленне Беларусі ад калабарацыянісцкага рэжыму Лукашэнкі».

Тактычнай мэтай названа ўзмацненне тэхнічнага і мабілізацыйнага забеспячэння ПКК за кошт магчымасцяў беларусаў. Як тых, хто застаецца сёння ў краіне, так і тых, хто вымушаны быў пакінуць радзіму.

Рашэнне аб стварэнні руху, паводле Вадзіма Кабанчука, было прынята на апошніх палкавых зборах. Ён акрэсліў полк Каліноўскага як «вайскова-грамадскі праект, які ўключае ў сябе дзейных вайскоўцаў, тых, хто ўжо прайшоў службу і цяпер знаходзіцца ў актыўным рэзерве ў Еўропе і ва Украіне, а таксама тых, хто садзейнічае і дапамагае ўдзелу падраздзялення ў эфектыўным вядзенні баявых дзеянняў».

Заснавальнікі руху бачаць неабходнасць «кансалідацыі ўсіх беларускіх нацыянальна-вызваленчых сіл вакол беларускіх добраахвотнікаў, ПКК і руху «Каліноўцы».

Сярод бягучых задач новага руху Дзяніс Прохараў адзначыў рэалізацыю праектаў па тэхнічным забеспячэнні ПКК сучаснымі відамі ўзбраенняў, прывёўшы ў прыклад праект «Беларускі дрон». Таксама ён мусіць рупіцца пра стварэнне ўмоў і каардынацыю падрыхтоўкі беларусаў, якія могуць стаць патэнцыйным мабілізацыйным рэсурсам ПКК, арганізацыю рэабілітацыі і падтрымкі ветэранаў палка ў краінах Еўропы.

Акрамя таго, у прыярытэтах «Каліноўцаў» — каардынацыя працы з беларускімі дэмакратычнымі сіламі: Каардынацыйнай радай, Аб'яднаным пераходным кабінетам і Офісам Святланы Ціханоўскай.

Падчас брыфінгу Прохараў заклікаў дэмакратычныя сілы вярнуцца да стварэння каардынацыйнага органа беларускага нацыянальна-вызвольнага руху ў рамках рэалізацыі рашэнняў канферэнцыі «Шлях да волі», якая адбылася ў Кіеве ў лістападзе 2023 года.

Дзмітрый Шчыгельскі падкрэсліў, што «Каліноўцы», маўляў, нацэленыя не на канфрантацыю, а на «прадуктыўнае супрацоўніцтва з усімі інстытуцыянальнымі структурамі»

Вадзім Кабанчук адхіліў версію пра тое, што стварэнне руху «Каліноўцы» звязанае з канфліктамі, якія адбываюцца ў ПКК апошнім часам.

З ягоных слоў, «і ў прынцыпе як такога канфлікту ў нас няма». Усе байцы «знаходзяцца ў зоне баявой адказнасці і нясуць службу», «падпарадкоўваюцца ўкраінскай вайсковай іерархіі, вертыкалі і выконваюць загады ўкраінскага камандавання».

Адказваючы на пытанне пра камандзіра ПКК, Кабанчук сказаў, што «на гэты момант палком кіруе выканаўца абавязкаў камандзіра Павел Шурмей».

Каментары25

  • Бел Пол ###
    24.07.2024
    Я ня дам перавысіць колькасьць мяне нейкім там каліноўцам!
  • Не дам ні цэнта
    24.07.2024
    Хлопцы, не смяшыце людзей
  • .
    24.07.2024
    "У якасці галоўнай місіі новага руху падаецца «супрацьстаянне расійскай агрэсіі і вызваленне Беларусі ад калабарацыянісцкага рэжыму Лукашэнкі»"

    Как там Остап говорил Балаганову... "Сын лейтенанта Шмидта! Ну, год еще, ну, два. А дальше что? Дальше ваши рыжие кудри примелькаются, и вас просто начнут бить".

Цяпер чытаюць

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Я прачытаў тое, што пісалі ў тыктоках, «тыктокаліся» нашы выкладчыкі12

Час праезду беларуска-літоўскай мяжы аўтобусамі павялічыўся да 10-12 гадзін5

Лукашэнка: Беларусь заўсёды была, ёсць і будзе разам з Расіяй61

Вось колькі каштуе Ізраілю вайна з Іранам. Самае дарагое — абарона свайго неба2

У калоніі №15 Магілёва знялі з пасады адыёзнага начальніка, які здзекаваўся з палітвязняў3

За адсутнасць бульбы прапануюць штрафаваць да 8 400 рублёў3

Расія перадала Украіне целы не толькі ўкраінскіх, але і расійскіх салдат3

У Расіі заснавальніцу руху «Армія прыгажунь» прысудзілі да 22 гадоў пазбаўлення волі

Прапагандыст Мукавозчык апісаў, як праходзіць пасяджэнне камісіі па вяртанні. Калі ў вас былі ілюзіі, то пакіньце іх27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць