Грамадства88

Латушка заклікаў журналістаў і праваабаронцаў з Еўропы скарыстацца з бязвізу

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка станоўча ацаніў прынятае сёння ў Мінску рашэнне аб пашырэнні з 19 ліпеня бязвізавага рэжыму на грамадзян не толькі Польшчы, Літвы і Латвіі, але таксама і яшчэ 35 еўрапейскіх краін.

Павел Латушка

«Я думаю, што гэтым абавязкова варта скарыстацца ў першую чаргу журналістам і праваабаронцам з Еўропы.

Прыехаць і пагутарыць з сем'ямі палітвязняў, былымі палітвязнямі, падтрымаць іх, дапамагчы па магчымасці. З'ездзіць да турмаў, да «Акрэсціна». Наведаць магілы забітых рэжымам Лукашэнкі мірных пратэстоўцаў і палітвязняў, ушанаваць памяць загінулых ад рук рэжыму людзей. З'ездзіць у Курапаты.

У гэтым жа няма нічога супрацьзаконнага, праўда?», — кіруе Латушка рытарычнае пытанне да міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова. 

«Не буду падказваць далей, але спадзяюся, што знойдуцца смелыя людзі, якія будуць гатовыя прыехаць і даведацца праўду пра рэжым і пра тое, як ён здзекуецца з беларусаў», — гаворыць Латушка.

«Карацей, Максім, на мой погляд, ты ўсё правільна зрабіў. Вы ж не будзеце цяпер словы назад забіраць? Бязвіз — значыць бязвіз!», — заяўляе палітык.

Каментары8

  • Дарацца
    17.07.2024
    Што такое "Народнае антыкрызіснае ўпраўленне"? Чым яны ўпраўляюць? І якое дачыненне да Беларусі яны маюць?
    А былы амбасадар Латушка хай лепш сам спачатку распавядзе гэтым журналістам і праваабаронцам, якіх ён скіроўвае ў Беларусь, як ён асабіста ўсё жыццё будаваў разам з Лукашэнкам гэтую самую дыктатуру.
  • Меркаванне
    17.07.2024
    Тут нядауна пісалі, што беларускія ўлады ўнеслі змены ў Закон пра становішча іншаземцаў, цяпер тыя, хто прадастаўляе жылле на пазней за тры гадзіны пасля ўсялення іншаземца павінны пра гэта паведаміць у міліцыю. А яшчэ ў Беларусі іншаземецу без рэгістацыі ў міграцыйнай службе можна знаходзіцца толькі 10 дзён. Так што калі хто хоча акунуцца ў савок, то калі ласка.
  • Будзе не інцярэсна
    17.07.2024
    Пал Палыч добра патроліў калгасную хунту, вось толькі хунта не настолькі інтэлектуальная, каб зразумець гэты пасыл. А вось іншаземцаў, якія скарыстаюцца турыстычным гайдам спадары Латушкі, могуць чакаць сюрпрызы і атракцыёны.

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

У 2025 у Расіі апублікавалі на 40% больш некралогаў па вайскоўцах, чым у 202410

Жыхары дома ў «Мінск-Свеце»: Тэмпература ў пакоях — ніжэй за 18 градусаў, спім пад дзвюма коўдрамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць