Грамадства2828

Лукашэнка заявіў пра «ліквідацыю напружанасці на мяжы з Украінай» і выступіў з прымірэнчымі заявамі: «Трэба дамаўляцца»

«Пасля нашай пэўнай працы ўкраінцы свае ўзброеныя сілы і дадатковыя войскі, якія яны перакінулі да нашай мяжы, ад мяжы адвялі і наогул вывелі з зоны беларуска-ўкраінскай мяжы», перадае яго словы агенцтва БелТА.

«Цяпер у нас ускладненняў ніякіх няма з украінцамі, і я спадзяюся, што і не будзе», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка даручыў адвесці войскі на паўднёвых рубяжах у месцы пастаяннай дыслакацыі. «Не павінна быць ніякіх лішніх мер», — загадаў ён.

Беларускія сілы спецаперацый і СПА былі перакінутыя на мяжу з Украінай у канцы чэрвеня. Гэта суправаджалася чарговай антыўкраінскай кампаніяй у дзяржаўных медыя.

У цэлым тон заяў Аляксандра Лукашэнкі быў прымірэнчы. «Трэба дамаўляцца», — цытуюць яго дзяржаўныя СМІ ў кантэксце неабходнасці Расеі і Украіне дасягнуць міру.

Каментары28

  • Брэст сіла
    13.07.2024
    Самі стварылі - самі знялі. Клоун.
  • час
    13.07.2024
    сыходзіць час, чакай расплаты. і дзеткі твае няхай чакаюць.
  • Лол
    13.07.2024
    Бобр, каб ён сам не ствараў гэтыя праблемы, было бы ўвогуле цудоўна.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць