У чацвер ізраільскія вайскоўцы нанеслі ўдар па будынку школы ў Газе, якая належыць блізкаўсходняму агенцтву ААН па дапамозе палесцінскім уцекачам (БАПОР).

Прадстаўнікі ЦАХАЛ заявілі, што там знаходзіўся камандны пункт ХАМАС і ўдарам знішчаныя баевікі, датычныя да нападу 7 кастрычніка. Аднак палесцінскія СМІ паведамляюць, што ў выніку ўдару загінулі не менш за 27 чалавек, якія шукалі там прытулак, піша Бі-бі-сі.
Мясцовыя журналісты распавялі Бі-бі-сі, што ізраільскі вайсковы самалёт выпусціў дзве ракеты па памяшканнях на верхнім паверсе школы ў лагеры бежанцаў «Нусейрат». Кіраўнік медыя-службы ХАМАС Ісмаіл Аль-Тхавабта адхіліў заявы Ізраіля аб тым, што ў гэтай школе ў цэнтры Газы быў схаваны камандны пункт групоўкі.
У заяве Арміі абароны Ізраіля гаворыцца, што знішчальнікі нанеслі «дакладны ўдар па лагеры ХАМАС, размешчаным у школе ў раёне «Нусейрат», і былі знішчаны «тэрарысты ХАМАС» і «ісламскага джыхаду», якія ўдзельнічалі ў нападзе на поўдзень Ізраіля 7 кастрычніка мінулага года.
Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што перад ударам знішчальнікаў вайскоўцы прынялі меры, каб знізіць рызыку для цывільнага насельніцтва.
Напярэдадні ЦАХАЛ абвясціў пра пачатак новай ваеннай кампаніі ў цэнтры Газы. Ізраіль заявіў, што падчас перамоваў аб спыненні агню баявыя дзеянні спыненыя не будуць.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары