Здарэнні11

Дзяўчат у форме прыбіральшчыц не пусцілі ў гандлёвы цэнтр у Мінску праз галоўны ўваход

«У нас дрэс-код, разумееце, тут людзі ў чыстым ходзяць», — сказаў ахоўнік.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

У рэдакцыю Onliner.by звярнулася чытачка Аліна (імя змененае) і распавяла, што яе з калегай не пусцілі ў гандлёвы цэнтр Galileo ва ўніформе прыбіральшчыц Па словах дзяўчыны, ахоўнік не дазволіў ім зайсці праз галоўны ўваход менавіта з-за адзення. Пазней адміністрацыя гандлёвага цэнтра прынесла прабачэнні — канфлікт быў вычарпаны.

Дзяўчына распавяла, што яны з калегай працавалі прыбіральшчыкамі тэрыторыі на вакзале і раніцай пасля працоўнай змены вырашылі зайсці ў краму «Суседзі» ў гандлёвым цэнтры Galileo.

— Так як «Суседзі» знаходзяцца на другім паверсе, мы падымаліся на эскалатары наверх. Да нас падышоў ахоўнік, заступіў дарогу і спытаў: «Куды вы ідзяце?» Сказаў, што нам у краму можна, але праз іншы ўваход — той, што ля аўтавакзала. Ён сказаў: «У нас дрэс-код, разумееце, тут людзі ў чыстым ходзяць».

Аліна мяркуе, што праз іншы ўваход зайсці ім прапанавалі з-за ярка-аранжавага спецадзення. Як ёй здавалася, у правілах гандлёвага цэнтра ёсць пункт пра забарону на ўваход для наведвальнікаў у бруднай вопратцы — але гэта была не іх гісторыя. Па словах дзяўчыны, у той дзень яны не працавалі з пяском, проста падбіралі смецце — і не запэцкалі вопратку.

У краму дзяўчыны тады патрапілі, але праз іншы ўваход, не цэнтральны. Чытачка распавяла, што гандлёвы цэнтр прынёс прабачэнні і на гэты момант канфлікт уладжаны.

Што кажуць у гандлёвым цэнтры Galileo?

У адміністрацыі гандлёвага цэнтра Galileo растлумачылі, што не ўстанаўліваюць забаронаў або абмежаванняў на наведванне комплексу. Сітуацыю, якая адбылася 30 мая, тлумачаць так:

— У гэты дзень супрацоўнік службы аховы Galileo звярнуў увагу на дзвюх дзяўчат, якія пакінулі без нагляду інвентар для ўборкі (венікі і саўкі) ля галоўнага ўваходу нашага комплексу і апранутых у адзенне з надпісам «Рэмаўтадар Кастрычніцкага раёна». Яны збіраліся наведаць прадуктовую краму. У ходзе размовы з імі супрацоўнік службы аховы даў рэкамендацыю скарыстацца ўваходам у гандлёвы цэнтр, які размешчаны побач з крамай прадуктаў. Гэта было зроблена для бяспекі і зручнасці ўсіх нашых наведвальнікаў. Як пацвярджаюць запісы з камер відэаназірання, дзяўчаты бесперашкодна наведалі краму і прэтэнзій або заўваг ад іх не паступала.

Таксама ў гандлёвым цэнтры адзначылі, што пасля таго, як дзяўчаты размясцілі скаргу ў сацсетках, іх запрасілі ўрэгуляваць канфлікт. Пасля размовы дзяўчаты заявілі, што прэтэнзій у іх больш няма.

Што кажа закон?

Па словах юрыста, спецыяліста па правах спажыўцоў Івана Райкевіча, закон не робіць выключэнняў для наведвання гандлёвага аб'екта людзям у пэўнай вопратцы: ці яна форменная ці традыцыйная.

— Абмяжоўваць права спажыўца на наведванне гандлёвага аб'екта з прычыны неадпаведнасці адзення вызначаным правілам лічу недапушчальным. І калі правілы гандлёвага цэнтра ўтрымліваюць такія палажэнні, то я б рэкамендаваў пацярпелым спажыўцам звярнуцца ў мясцовы выканаўчы камітэт для рэагавання апошняга ў рамках артыкула 43 закона «Пра абарону правоў спажыўцоў» з заявай аб тым, што адбылося, і просьбай вынесці гандлёваму аб'екту прадпісанне аб спыненні парушэння правоў спажыўцоў.

Таксама Іван Райкевіч дадаў, што арганізацыя мае права ўсталёўваць правілы дрэс-кода для сваіх работнікаў, але ніяк не для наведвальнікаў гандлёвага цэнтра.

Каментары1

  • працоўным людзям у ГЦ не места?
    06.06.2024
    хай тады самі тэррыторыю вакол прыбіраюць

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць