Грамадства88

На Паліну Шарэнду-Панасюк зноў завялі крымінальную справу за непадпарадкаванні адміністрацыі

Паліну Шарэнду-Панасюк трэці раз абвінавацілі ў непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі (артыкул 411 КК), расказаў «Медыязоне» муж Паліны, Андрэй Шарэнда.

Паліна Шарэнда-Панасюк

«Прывялі нейкага дзяжурнага адваката і пры ім усе зрабілі», — сказаў Андрэй Шарэнда.

Жанчына павінна была выйсці на волю 21 траўня. Па словах Шарэнды, у апошні час у яе было некалькі спагнанняў, яшчэ яе змяшчалі ў ШІЗА і ПКТ.

Сваякі хацелі прынесці актывістцы перадачу, але ў іх яе не ўзялі — у СІЗА сказалі, што «хтосьці ўжо прынёс прадукты раніцай».

Маці дваіх дзяцей Паліна Шарэнда-Панасюк была першапачаткова асуджаная на два гады пазбаўлення волі. Потым яе яшчэ двойчы пакаралі па артыкуле 411 КК РБ за «непадпарадкаванне адміністрацыі». Такім чынам, агульны тэрмін склаў ужо 4 цалкам адбытыя гады пазбаўлення волі.

@nashanivanews Палітзняволеную Паліну Шарэнда-Панасюк не выпусцілі на волю #беларусь #жывебеларусь #лукашенко #навіныбеларусі #беларускаямова #белорусы #беларусьновости ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Увесь гэты час жанчына падвяргалася моцнаму псіхалагічнаму ціску і спагнанням у калоніях ПК-4 і ПК-24. Таксама з'яўляліся паведамленні, што яе збівалі ў калоніі. 

Пэўны час таму праўладныя каналы апублікавалі «інтэрв'ю» з Палінай. У ім яна сказала, што напісала прашэнне аб памілаванні і спадзяецца на станоўчы вынік.

Каментары8

  • Ёсік
    21.05.2024
    Як, як мы дажыліся, што такі жах адбываецца, беларусы катуюць ды зьдзекваюцца над беларускай? За што? Што яна не згодная з хлусьнёй па выніках выбараў? Толькі ўзброены супраціў, нічога больш не зрыне гэтую антычалавечую сістэму.
  • Гiтлер капут
    21.05.2024
    Трэба увесцi максымаллеыя санкцыi, хаця пазьняк будзе перашкаджаць
  • Тэкля
    21.05.2024
    Цяжка нешта казаць.... Боль....

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў8

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Якія чыста беларускія жанры можна знайсці на найбольш поўнай музычнай карце свету?3

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда1

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, каб абмежаваць колькасць насельніцтва краіны 10 мільёнамі чалавек15

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

Учора Гомель накрыла магутная залева

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO4

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў8

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць