У Быхаўскім раёне вяскоўцы распалілі ў двары печ і пайшлі па справах
У выніку згарэлі чатыры хлявы і дом

Фота: МНС
Здарэнне адбылося 13 мая ў вёсцы Гарадзец.
Раніцай ад суседзяў паступіла паведамленне аб пажары прыватнага жылога дома. Дом і гаспадарчыя пабудовы гарэлі адкрытым полымем.
Высветлілася, што раніцай гаспадары ў двары дома распалілі печ-буржуйку, каб прыгатаваць ежу хатняй жывёле, а самі адлучыліся з дома па справах. Агонь перакінуўся на будынкі, паведамляе mogilev.online
У выніку пажару знішчаны дах дома, а таксама чатыры хлявы.
Цяпер чытаюць
«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч
Каментары