Свет44

Былы міністр эканомікі Казахстана, якога судзяць за забойства жонкі, у апошнім слове працытаваў Гітлера

Былы міністр эканомікі Казахстана Куандык Бішымбаеў, абвінавачаны ў забойстве жонкі, выступаючы з апошнім словам у судзе, вырашыў працытаваць Гебельса, але працытаваў Гітлера, піша «Медуза».

Куандык Бішымбаеў у судзе 6 мая. Скрын відэа

Бішымбаеў заявіў, што ў сацсетках і СМІ была разгорнутая кампанія «па распальванні нянавісці» да яго і «скажэнні абставінаў справы». Ён адзначыў, што вырашыў скарыстацца правам на суд прысяжных «каб «данесці хаця б да 10 чалавек праўду пра той трагічны вечар і пра нашы з Салтанат стасункі».

Зноў папрасіўшы прабачэння ў родных забітай жонкі, экс-міністр успомніў «сумна вядомага міністра прапаганды ў нацысцкай Германіі ў 30-х гадах».

«Вось ягоны знакаміты выраз быў такім: «Чым страшнейшай будзе наша хлусня, тым лягчэй у яе павераць людзі». Вось так і атрымліваецца ў маёй справе. Чым жудасней хлусня, якая распаўсюджваецца, тым лягчэй людзі ў яе павераць. Тут нават у судзе абаронца Уранчаў спрабаваў распаліць у вас сацыяльную непрыязнасць да мяне за мае мінулыя дзяржаўныя пасады, якія я займаў. Але мяне судзяць не за гэта.

Усё гэта робіцца з адной мэтай — распаліць вашу нянавісць, адхіліць ад абʼектыўнасці.

Я буду адкрытым: вы мая адзіная надзея на абʼектыўнасць. Спытаеце сябе: а калі б гэта быў не Бішымбаеў на лаве падсудных, не экс-міністр, а другі — звычайны грамадзянін, было б столькі хлусні, было б столькі ачарнення ў сацыяльных сетках, абвінавачвалі б гэтага чалавека ў такім цяжкім злачынстве без пераканаўчых на тое доказаў?» — сказаў Бішымбаеў.

Цытата «Чым больш жахлівая хлусня, тым больш ахвотна ў яе вераць» прыпісваецца Ёзэфу Гебельсу, але на самай справе належыць Адольфу Гітлеру і сустракаецца ў яго кнізе «Mein Kampf».

Каментары4

  • маё
    06.05.2024
    Што там на самой справе здарылася - невядома. Жанчына была без сумневау хворая на галаву, як мiнiмум засмучэнне асобы. Псiхiчна здаровая б з iм не засталася. Ён таксама хворы на галаву. Але уся гэтая гiсторыя без сумневу раздутая. Жаночая салiдарнасць.
  • Алесь Красоўскі
    07.05.2024
    маё, Падымаць руку на жанчыну, а тым больш забіваць яе да смерці дрэнна: якая яна не была і што яна не рабіла. І потым рабіць з сябе мучаніка, а жаночая салідарнасць - можа якраз таму што мы мужчыны робім нешта не так?
  • Не все так однозначно
    07.05.2024
    маё, всей правды мы не узнаем. Если бы он на нее напал, она бы напала.
    И американцы имели свои интересы...

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла10

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальным гістарычным музеі нарэшце расчыталі надпіс на старажытнай шаблі са сваіх фондаў4

Жыхар Барысаўскага раёна згубіў дзяржнумар ад сваёй машыны і намаляваў яго сам3

Джэй Дзі Вэнс не паедзе на новыя перамовы з Іранам2

У Маскве раптам з'явілася магіла балерыны Плісецкай і кампазітара Шчадрына, хоць самі яны яе не хацелі8

Загінуў малады польскі дэпутат — адзін з самых папулярных у сацсетках8

У Мінску мужчына напаў на кіроўцу, які асляпіў фарамі ягоную былую жонку2

Зяленскі прыляцеў на перамовы ў Азербайджан — AFP2

У Варшаве ўлады вырашылі адстраляць дзікоў, якія непамерна распладзіліся ў горадзе. Аднак людзі пратэстуюць17

Нетаньяху паведаміў, што захварэў на рак, але вылечыўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла10

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць