Грамадства

Зняволены відэааператар Вячаслаў Лазараў у калоніі захварэў на пнеўманію

Зняволены відэаператар Вячаслаў Лазараў у калоніі хварэў на пнеўманію, а зараз, верагодна, тарпіў ў штрафны ізалятар. Пра гэта паведаміў праваабаронца Павел Левінаў, які даведаўся пра навіны палітзняволенага віцебскага журналіста Вячаслава Лазарава з асабістых крыніц, піша БАЖ.

Вячаслаў ляжаў у лякарні, цяпер хвароба адступіла, ён пачуваецца лепей, настрой у яго бадзёры, — распавёў праваабаронца. — Аднак ёсць і не такія добрыя навіны: верагодна, што з 11 красавіка яго накіравалі ў штрафны ізалятар. За якія правіны і на які тэрмін, невядома».

Відэааператар-фрылансер Вячаслаў Лазараў адбывае прысуд у магілёўскай калоніі № 15. Ён мае адбыць пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму — такі вердыкт 22 лістапада 2023 года вынес Вярхоўны суд у выніку разгляду апеляцыйнай скаргі журналіста.

Раней суд першай інстанцыі — Віцебскі абласны ў асобе суддзі Яўгена Бурунова — прыгаварыў Лазарава да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы вінаватым паводле частак 2 і 1 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суддзя Вярхоўнага суда Юрый Руткоўскі перакваліфікаваў абвінавачанне журналісту на частку 3 артыкула 361-1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).

Вячаслава Лазарава судзілі разам з жонкай Таццянай Пыцько: іх абодвух вінавацілі ў супрацы з тэлеканалам «Белсат», абвешчаным у Беларусі экстрэмісцкім фармаваннем. Віцебскі абласны суд прызначыў жанчыне тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Вярхоўны суд, разгледзеўшы апеляцыйную скаргу, прызнаў Таццяну Пыцько вінаватай паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і пастанавіў прысудзіць ёй 3 гады зняволення, але з адтэрміноўкай выканання пакарання. Зняволенне Таццяна мае адбыць, калі малодшай, агульнай з Вячаславам Лазаравым, дачцэ Еве споўніцца тры гады. Зараз жонка асуджанага журналіста на волі.

Відэааператара-фрылансера затрымалі 9 лютага 2023 года ў Віцебску пасля ператрусу ў кватэры па месцы рэгістрацыі. У яго забралі мабільныя тэлефоны і відэакамеру. Таксама сілавікі правялі ператрусы ў кватэры, якую здымаў Лазараў, і па месцы рэгістрацыі ягонай жонкі, адтуль таксама забралі ноўтбук і два тэлефоны. Таццяну Пыцько затрымалі 6 чэрвеня 2023 года — пасля чарговага ператрусу ў яе жыллі. На момант затрымання Таццяна Пыцько была ў дэкрэтным адпачынку — дачцэ Еве толькі споўніўся 1 год і 1 месяц. Паколькі за кратамі апынуліся абодва бацькі, дзяўчынку забрала сацыяльная служба і змясціла яе ў дзіцячую абласную лякарню, потым дзіця змаглі забраць пад апеку сваякі Таццяны. Дваіх старэйшых дзяцей Таццяны ад першага шлюбу даглядаў іх родны бацька.

Вячаслаў Лазараў знаходзіцца за кратамі ўжо 14 месяцаў. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яго палітычным вязнем.

8 снежня 2023 года Міністэрства ўнутраных спраў унесла журналіста-фрылансера ў спіс «асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».

@nashanivanews Ніне Багінскай прысудзілі гіганцкі штраф за значак #беларусь #бчб #жывебеларусь #бчбсцяг #беларусы #минсксейчас #нашаніва ♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў2

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам школьнік знайшоў у лужыне на дарозе карал, якому можа быць 400 мільёнаў гадоў3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся12

«Усё залежыць ад машын». Трамп усё ж засумняваўся ў сумленнасці выбараў у Кангрэс7

У сеціве вірусіцца рагачоўскі гімн, які спяваюць у касцюме згушчонкі — хто яго аўтар?12

«Абяцанне, што заказ ужо ў дарозе, я чуў разоў з дваццаць». Беларусы месяцамі чакаюць ад прадпрымальніка свае вырабы, за якія загадзя заплацілі

Наведванне прыгараднымі аўтобусамі маланаселеных вёсак хочуць зрабіць па заяўках. Ужо праводзіцца эксперымент5

Лукашэнка пацвердзіў, што мае намер будаваць яшчэ адзін азотны камбінат4

Мерц паставіў краінам Еўрасаюза ультыматум: Ці гарантыі фінансавай падтрымкі Украіны, ці блакаванне Германіяй супольнага бюджэту21

Пракоп'еў пра Ціханоўскага: Шкада, што ён абраў іншы шлях, бо я бачыў рэакцыю амерыканцаў41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў2

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць