У 2019 годзе на 70-гадовы юбілей спявачкі расійскія каналы выпускалі святочныя канцэрты. Цяпер — маўчанне.

Спявачка адзначае 75-гадовы юбілей 15 красавіка, але ў сетку вяшчання расійскіх тэлеканалаў не ўключаны святочныя праграмы ў яе гонар, вынікае з раскладу праграм на анлайн-платформе «Смотрим», заўважылі «Ведомості».
У 2019 годзе расійскія каналы ў 70-гадовы юбілей спявачкі выпускалі святочныя канцэрты, прысвечаныя Пугачовай. 14 красавіка 2019 года на Першым канале паказалі канцэрт «Падарунак для Алы», тэлеканал «Расія 1» у сваю чаргу трансліраваў віншаванне «З днём нараджэння, Ала!».
27 сакавіка 2024 года кіраўнік Федэральнага праекта па бяспецы і барацьбе з карупцыяй Віталь Барадзін у тэлеграм-канале напісаў, што ў адказ на ягоны запыт у Генпракуратуры пачалася працэдура прызнання Пугачовай замежным агентам.
***
Ала Пугачова з дзецьмі пакінула Расію ўвосень 2022 года, калі яе мужа Максіма Галкіна ўнеслі ў рэестр замежных агентаў. Пасля гэтага Ала Пугачова папрасіла дадаць яе ў шэрагі «замежных агентаў» услед за мужам.
Яна напісала, што салідарная з ім, у прыватнасці, у тым, што ён жадае спынення «гібелі нашых хлопцаў за ілюзорныя мэты, якія робяць нашу краіну ізгоем і ўскладняюць жыццё нашым грамадзянам».
Пугачова прыязджала ў маі 2023 года ў Маскву на пахаванне свайго сябра, дызайнера яе сцэнічных касцюмаў, мадэльера Валянціна Юдашкіна, але потым пакінула Расію.
У пачатку сакавіка Ала Пугачова апублікавала допіс, які палічылі прысвечаным Аляксею Навальнаму.
«Першая нядзеля вясны. Свята жоўтых кветак. Не здавайцеся! Не падайце духам! Мір вашаму дому», — напісала яна.
«Не здавайцеся», — так адказаў Аляксей Навальны на пытанне, якія б словы ён пакінуў расіянам на выпадак, калі яго заб’юць.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары