Музыка11

Спявачка AnaMova выпусціла кліп, прысвечаны забітай у Варшаве Лізе

Песня «Rite of Passage» нарадзілася ў той дзень, калі ў Варшаве была згвалтавана беларуска Ліза.

Скрыншот з відэа

Беларуска-польскую артыстку AnaMova моцна кранула гісторыя дзяўчыны. «Гэтая песня — пасланне нашаму свету, дзе жанчыны знаходзяцца ў пастаяннай небяспецы», — кажа спявачка. Зараз у кампазіцыі з’явіўся кліп, які стварыў арт-калектыў Heartbreaking Performance, піша Reform.by.

З’яўляючыся актывісткай, AnaMova стварае музыку пра тое, што баліць у грамадстве:

«Гэтая песня нарадзілася ў той дзень, калі ў Варшаве была згвалтавана беларуская дзяўчына. Праз некалькі дзён яна памерла ў бальніцы. Супольнасць эмігрантаў і людзі, якія змагаюцца за правы жанчын, былі шакаваныя і аплаквалі яе, адбыўся вялікі марш у цэнтры Варшавы. Гэтае жудаснае злачынства справакавала ў асяроддзі беларусаў шмат успамінаў пра падобны досвед; жанчыны пачалі распавядаць свае гісторыі, у беларускай супольнасці прачнуўся рух, падобны на #metoo, які грымеў некалькі гадоў таму.

Гэтая песня — пасланне нашаму свету, дзе жанчыны знаходзяцца ў пастаяннай небяспецы. Нападаючы на жанчыну, злачынец пазбаўляе яе не толькі права на жыццё ці права на аўтаномію цела, але і права, напрыклад, патэлефанаваць маме ці з’есці ў апошні раз любімую страву.

Права жанчыны пражыць свае апошнія дні ведаючы, што гэтыя дні — апошнія…».

«Спадзяемся, што твор будзе сугучны з усімі, каго крануў хэштэг #хопіцьгвалціць», — адзначаюць стваральнікі кліпа.

У здымках відэа прымалі ўдзел беларускія і польскія акторы і актывісты: Ганна Мацкевіч, Максім Стасевіч, Андрэй Новік, Аксель Новік, Гена Буракоўскі, Аляксей Януковіч. Рэжысёр — Ганна Мацкевіч.

AnaMova нарадзілася ў Мінску, з 2016 вядзе творчую дзейнасць у Польшчы. Пачаўшы свой артыстычны шлях як рок-музыка, спявачка працягнула кар’еру ў галіне оперы. У апошні час поўнасцю засяродзілася на ўласных творах. Яе ўнікальны стыль спалучае рок, класіку, фольк і музыку кіно.

Арт-калектыў Heartbreaking Performance (HbP) вядомы як стваральнік праектаў: кіна-анталогіі «Менск 2020-2021», выставы і фотаальбома «Я хачу дадому», кросс-медыяльнага спектакля «Споведзь» ды іншых ініцыятываў.

Каментары1

  • Ё
    05.04.2024
    “Гэтая песня — пасланне нашаму свету, дзе жанчыны знаходзяцца ў пастаяннай небяспецы. “ Мужчыны знаходзяцца ў такой самай небяспецы. Некалькі гадоў таму майго сябра забілі нажом у сэрца ў самым цэнтры Берліна. Ён выбег на прабежку ў парк і болей не вярнуўся. Але я не памятаю хэштэгаў #хопіцьзабіваць і песен у яго гонар. Забойцу, дарэчы, да гэтага часу не знайшлі.

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс10

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

Што гарыць на базе Балтфлоту ў Кранштаце пасля ўдараў УСУ6

Цнянскае вадасховішча стала дзіўнага колеру. Што здарылася?8

У Тамбоўскай вобласці пад удар беспілотнікаў трапіў завод «Прагрэс»

Лакалізавана месца падзення беспілотніка ў Слуцку2

Былога кіраўніка Беларускага цэнтра акрэдытацыі асудзілі па справе Гаюна7

Кемлівы беларус, які 23 гады пражыў у Чэхіі нелегальна, успомніў пра сваю палітычную актыўнасць, калі яго спыніла паліцыя11

У БНТУ ўводзяць электронную чаргу пры падачы дакументаў на паступленне

Былы віцэ-прэм'ер з урада Румаса чацвёрты год не можа прадаць катэдж у Драздах. Але цану паднімае8

У Аўстрыі пятыя суткі шукаюць зніклага месяц таму 19‑гадовага беларуса. Вось што кажа сям’я13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс10

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць