Усяго патроху1212

«Страшна падумаць, што будзе пасля Года якасці»: беларусы смяюцца з айчынных малаткоў, якія развальваюцца ў руках

Мужчына зняў відэа, як спрабаваў у краме выбраць малаток. Беларускія развальваліся проста ў руках, а кітайскія, якія яшчэ і каштавалі танней, выглядалі надзейней. У каментарыях куча жартаў.

Блогер, які падпісаны ў тыктоку як kindus9978, прадэманстраваў паліцу з надпісам «Купляйце беларускае», дзе ляжалі айчынныя малаткі.

— Вось глядзіце: малаток, каштуе 12,30. Жудасна глядзець на яго. Глядзіце, якія зазоры. З чаго яго рабілі? Я проста рукой здымаю з рукаяткі металічную частку.

Сапраўды бачна, што мужчына робіць гэта лёгка трыма пальцамі. Ён паказаў, што крыху вышэй вісяць кітайскія малаткі, якія выглядаюць больш надзейна і каштуюць 8,71 рубля.

— Вось што я хутчэй куплю? Кітайскі малаток ці гэты… цуд. Божачкі, не ведаю нават, як гэта назваць.

@nashaniva Людзі смяюцца з беларускіх малаткоў, якія развальваюцца ў руках яшчэ ў магазіне #беларусь #годкачества #качество #купляйцебеларускае #молоток #пабеларуску #мова #беларускаямова #странадляжизни #маякраiнабеларусь ♬ Funny - Gold-Tiger

За пяць дзён відэа набрала больш за 600 тысяч праглядаў і сотні жартлівых каментарыяў. 

«Малаток не купляецца ў краме. Купляецца толькі ручка, а галоўка малатка перадаецца ў спадчыну ад прадзеда ўнуку».

«Такія малаткі я ў 1993 годзе на ўроку працы рабіў, а настаўнік, мабыць, дагэтуль прадаць не можа».

«Нічога вы не разумееце. Гэта ж для душы малаток. Купіў, прыйшоў у гараж і потым тыдзень яшчэ дарабляеш сам».

«Цяпер вы разумееце, чаму «Джылі» кітайская? Наша была б, як гэтыя цудоўныя малаткі».

«Гэта леташнія малаткі. У гэтым годзе выпускаюць толькі якасныя».

Нехта хацеў пераканаць, што беларускія малаткі ўсё роўна лепшыя за кітайскія: «У кітайскім будуць увагнутасці ад цвіка», — але атрымлівалі ў адказ здзеклівае: «А ад нашага малатка ў ілбе». 

Былі і тыя, хто спрабаваў абараняць калі не самі малаткі, то хаця б Лукашэнку, якога тролілі Годам якасці: «Ну, хлопцы, іх жа робіць не краіна, не сцяг, не герб, не прэзідэнт. Іх робяць нашы сябры, суседзі… Артыкул? Крымінальны кодэкс РБ?».

Як тут не згадаць прапагандыста Russia Today Канстанціна Прыдыбайлу, які абурыўся, калі «Наша Ніва» напісала, што на лукашэнкаўскім чэмпіянаце па колцы дроў той карыстаўся фінскай сякерай замест беларускай. «Змагары напісалі: «Чаму сякеры Fiskars?» Я кажу: «А якая розніца? Чаму патрыёт павінен выкарыстоўваць сякеру з лайна?» — заявіў тады Канстанцін.

Чым Прыдыбайлу не падабаюцца айчынныя сякеры, якія вырабляе Віцебскі завод трактарных запчастак, ён тады не растлумачыў. 

Каментары12

  • Кітайса
    04.04.2024
    Кітайскія малаткі, як і ўсё ( акрамя гною), што вырабляюць лукашысты.
  • гараж
    04.04.2024
    Цудоўны матэрыял для нацыянальнай газеты. "Ўсё нашае, беларускае - лайно, нават кітайскае лепей, не кажучы ўжо пра расейскае і г.д.". Каментар ад "абармота" вышэй пацвярджае, што крэмлеботам артыкул спадабаўся. Малайцы, Наша Ніва, працягвайце працаваць над адраджэннем ў беларусах нацыянальнай годнасці і павагі да сябе.
  • Літвінскай якасць
    04.04.2024
    гараж, ты лічыш, калі замоўчваць праблемы, уводзіць цэнзуру то малаткі стануць лепшай якасці? Ёсць два шляхі вырашэння пытання: японскі і ўмоўна скажам кітайскі, пры кітайскім ты расстрэльваеш начальніка за кепскую якасць вырабаў фабрыкі, а пасля ашчаджэння на ўсім, становіцца тваім крэда (бо твае тавары ў свеце набываюць выключна таму, што яны танней) І японскі падыход, калі ты робіш па-сапраўднаму тэхналагічны і якасны тавар, на фабрыцы, якую заснаваў твой прадзед, і табе не сорамна глядзець у вочы і суседу па вуліцы, і суседу па планеце.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць