Меркаванні1919

«Мы рыхтуемся да вайны, я аб гэтым гавару шчыра». Як разумець гэтыя словы Лукашэнкі?

У час паездкі ў Гродна Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь не хоча ваяваць, але нібыта рыхтуецца да вайны. «Наша Ніва» спытала ў яго біёграфа Валера Карбалевіча, што значаць такія заявы з вуснаў палітыка.

Аляксандр Лукашэнка ў форме заслухваў даклады вайскоўцаў. Фота: скрыншот з відэа

Валер Карбалевіч адразу адзначае, што гэта цалкам у стылі Лукашэнкі — у адным і тым жа выступе выказваць супярэчлівыя і часам узаемавыключальныя тэзісы.

«Так і ў гэтым выпадку ён кажа, што, з аднаго боку, мы рыхтуемся да вайны, а з іншага — мы за мір ва ўсім свеце, бо мы ўвогуле мірныя людзі і ні з кім ваяваць не збіраемся».

Карбалевіч бачыць у гэтым маніпуляцыю.

«У такім выпадку кожная аўдыторыя возьме тое, што хоча. Прыхільнікі Лукашэнкі звернуць увагу на яго міралюбівыя словы пра тое, што мы за мір. Яны будуць лічыць яго гарантам міру і стабільнасці ў Беларусі. У той час, як ягоныя апаненты — наадварот зачэпяцца за гэтую фразу і назавуць яго прыхільнікам вайны», — тлумачыць палітолаг.

Суседнія краіны, на думку Карбалевіча, таксама рэагуюць на падобныя заявы: насцярожваюцца і выступаюць з дыпламатычнымі нотамі.

Выказванні пра вайну — элемент мабілізацыі прыхільнікаў, дзяржаўнага апарату і сілавых структур.

«Адбываецца фармаванне мадэлі «крэпасці ў аблозе». Вакол ворагі, унутры ворагі, таму дзеля таго, каб выжыць, трэба ўсім мабілізавацца. Адсюль і ідуць пастаянныя вучэнні, праверкі гатоўнасці вайсковых падраздзяленняў, пастаянныя зборы, стварэнне тэрабароны і г. д.»

Такую мадэль аналітык называе аптымальнай для ўтрымання ўлады.

Карбалевіч лічыць, што, робячы такія супярэчлівыя заявы, у Лукашэнкі атрымліваецца адрасаваць іх да розных аўдыторый, у тым ліку ў Расіі.

«Маўляў, глядзіце, мы тут абараняем межы Саюзнай дзяржавы, таму гэта павінна быць адпаведна ацэнена, у тым ліку ў матэрыяльным плане», — лічыць Валер Карбалевіч.

Чытайце таксама:

Беларусы больш не змогуць адносна бяспечна ездзіць у Беларусь праз Расію?

«Вядома, мы не выключаем». Ва УСУ адрэагавалі на словы Лукашэнкі пра падрыхтоўку да вайны

Гігін вытлумачыў заявы Лукашэнкі ў Ашмянах: Беларусь не будзе нападаць на Польшчу. Расія, магчыма, таксама не будзе

Каментары19

  • Mafkees
    03.04.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Rusher
    03.04.2024
    А воевать то за что? За его дворцы? Или за "процветание" которое 30 лет уже идёт?
  • даведка
    03.04.2024
    Мы надеемся на худшее, поэтому готовимся к войне, именно так и никак иначе надо понимать слова Лукашенко.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць