Грамадства

Арыштаваны ў Арменіі беларус Максім Вайткявічус папрасіў палітычнага прытулку

Вайткявічус абвешчаны ў Беларусі ў вышук па абвінавачванні ва ўхіленні ад службы ў войску.

24-гадовы беларус Максім Вайткявічус, якога ў пачатку лютага затрымалі на армянскай мяжы, а затым змясцілі пад варту, папрасіў у Ерэване даць яму палітычны прытулак. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на армянскую службу Свабоды.

Вайткявічус абвешчаны ў Беларусі ў вышук па абвінавачванні ва ўхіленні ад службы ў войску.

«Суд, не даючы ацэнкі аргументаў, прыняў рашэнне на падставе таго, што чалавек знаходзіцца ў вышуку ў іншай краіне і таму ён павінен знаходзіцца ў турме да паступлення хадайніцтва аб экстрадыцыі», — заявіла адвакатка Вайткявічуса Ані Шацінян.

Вайткявічус распавёў прадстаўнікам Хельсінкскай грамадзянскай асамблеі, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у дэманстрацыях пратэсту ў Беларусі, пасьля якіх яго арыштавалі на 14 сутак і катавалі ў турме.

Але, паводле адваката, армянскі суд праігнараваў усё гэта і прыняў рашэнне арыштаваць яго.

Вайткявічус, які ўцёк з Беларусі, даволі доўга жыў і працаваў у Грузіі, перш чым прыехаць у Ерэван на канцэрт. Ані Шацінян сцвярджае, што беларускія праваахоўнікі выкарыстоўваюць распачатую крымінальную справу як падставу для пакарання маладога чалавека з апазіцыйнымі поглядамі, таму армянская пракуратура не павінна экстрадаваць яго ў Беларусь.

«Калі Арменія прыме рашэнне аб экстрадыцыі Вайткявічуса, яна стане прамым саўдзельнікам парушэння артыкулу 3 Еўрапейскай канвенцыі ў правах чалавека, таму што ўжо ёсць выразныя абгрунтаванні і сцвярджэнні, што чалавек сапраўды ўцёк ад гвалту», — падкрэсліла юрыстка.

Гэта не першы выпадак за апошні час, калі ў Арменіі затрымліваюць грамадзяніна Беларусі, якога пераследуюць улады гэтай краіны.

Раней беларускія ўлады накіравалі ў Ерэван запыт на экстрадыцыю 24-гадовага Яраслава Новікава. Новікаў таксама распавёў пра пераслед у сваёй краіне, Новікаў таксама знаходзіцца ў турме і чакае адказу на сваю заяву.

Праваахоўныя органы Беларусі вінавацяць Новікава таксама ва ўхіленні ад вайсковай службы. Яны абвясцілі яго ў вышук, і праваахоўныя органы Арменіі затрымалі мужчыну на армянска-грузінскай мяжы. У турме ён распавёў супрацоўнікам міграцыйнай службы, што ўдзельнiчаў у пратэстах 2020 году, пасля чаго пераехаў у Грузію. Ён сказаў, што тэрмін яго знаходжання ў Грузіі скончыўся, і таму ён вырашыў паехаць у Арменію. Новікаў сказаў, што асцерагаецца палітычнага пераследу, калі вернецца на радзіму. Ён таксама папрасіў палітычнага прытулку ў Арменіі.

Між тым адвакаты сцвярджаюць, што суды могуць пакінуць маладых беларусаў на волі, бо яны ўсё роўна не могуць выязджаць з Арменіі з-за забароны.

Як паведаміла прэсавая сакратарка міграцыйнай службы Арменіі Нэлі Даўцян, згодна з заканадаўствам, рашэнне аб наданні прытулку прымаецца на працягу трох месяцаў. Калі рашэнне будзе адмоўным, шукальнік прытулку можа абскардзіць гэта ў судзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес1

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінздароўя расказалі пра стан пацярпелых ад удару дрона ў Бранскай вобласці1

У Польшчы грамадзяніну Грузіі выстаўленыя абвінавачанні ў забойстве мастака Сямёна Скрапецкага4

Цюменскую вобласць упершыню атакавалі ўкраінскія беспілотнікі, мэтай быў НПЗ3

Украінскія байцы паказалі сваіх баявых хвастата-пухнатых сяброў2

Сузаснавальнік Ubisoft Клод Гіё загінуў падчас крушэння самалёта ў Францыі

Алімпійскі прызёр Максім Недасекаў ажаніўся другі раз. Гэтым разам з Лалітай15

Упершыню з 2000 года: у Мінску будуюць новую трамвайную канцавую4

У Пухавіцкім раёне праходзіць турнір па тарфяным футболе

Мядзведзеў заявіў, што для Расіі ніякіх правілаў у дачыненні да Кіева больш няма14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес1

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць