Грамадства2525

«23 гады жыву пры Лукашэнку, плакаць хочацца ад шчасця». Магілёўскую прапагандыстку не спыніць

Азаронак запрасіў да сябе на стрым узыходзячую зорку магілёўскай прапаганды Віталіну Петрусевіч. Яна раней зневажала ў сюжэтах затрыманых за палітыку.

Віталіна Петрусевіч працуе на магілёўскім ТБ. Фота: тэлеграм-канал Азаронка

«Наша Ніва» ўжо пісала пра Віталіну. У загалоўку таго артыкула стаяла яе цытата «Лукашэнку люблю ўсім сваім сэрцам». «Гэта мой любімы загаловак артыкула», — ацаніла прапагандыстка.

«Можаце яшчэ дзесяць артыкулаў напісаць. Так, я сапраўды люблю ўсім сэрцам нашага прэзідэнта. Гэта не адняць і з мяне не дастаць ніяк, ніякімі абцугамі».

Віталіна Петрусевіч згадала, як нядаўна пераглядала кадры з жаночага форума на «Мінск-Арэне» ў верасні 2020-га.

«Як яны яго сустракалі. Мурашкі па скуры, плакаць хочацца ад шчасця. І Ала Аляксандраўна — гэта наша галоўная жанчына ў вобласці ў плане таго, што ўзначальвае абласны саюз [жанчын] — сказала:

«Прэзідэнт сышоў, а мы яшчэ вельмі доўга стаялі і апладзіравалі. А потым пачалі плакаць ад шчасця, што ў нас такі прэзідэнт, што ў нас на чале такі мужчына. Мы за ім пойдзем».

Самой дзяўчыне 23 гады — адзначае, што нарадзілася пры Лукашэнку.

«Жыла пры ім, жыву пры ім і хачу яшчэ столькі ж пры ім пражыць. І я гэта кажу абсалютна шчыра, бо ў мяне ўсё было ў дзяцінстве. Дзіцячы сад, школа — усё бясплатна. Медыцына бясплатна. Паступаць куды хочаш — ідзі, рабі куды хочаш. Выбар ёсць. Ну хіба ад гэтага можна адмовіцца? Хіба прэзідэнта тут можна ў чымсьці вінаваціць?»

Каментары25

  • Gorliwy Litwin
    08.03.2024
    а чаму вы думаеце, што яна хлусіць або прыкідваецца? можа яна, як і большасць шчырых падняпроўскіх беларусоў, менавіта тое і адчувае, пра што шчыра кажа?
  • А
    08.03.2024
    «Прэзідэнт сышоў, а мы яшчэ вельмі доўга стаялі і апладзіравалі. А потым пачалі плакаць ад шчасця». -гэта ўжо Паўночная Карэя ці яшчэ не?
  • Ворша
    08.03.2024
    Gorliwy Litwin, яна языком зарабляе, вось і ўся шчырасць.

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі32

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць