Вызначыўся прадстаўнік Польшчы на Еўрабачанні. Ці пашанцавала беларусу?
Стаў вядомы прадстаўнік Польшчы на Еўрабачанні-2024. Камісія з пяці чалавек абрала шчасліўчыка.

Скрыншот відэа
На ўдзел у конкурсе падалі заяўкі больш за 200 чалавек. Прадстаўніком Польшчы стане Luna з песняй The Tower, пішуць zloteprzeboje.pl.
Сярод канкурсантаў быў і беларус Pan Savyan, але яму не пашанцавала.
68-ы конкурс Еўрабачання пройдзе з 7 па 11 мая ў шведскім Мальмё. Беларусь з 2021 года адхілена ад удзелу.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары