Эканоміка99

Беларусь павялічвае экспарт солі ў Польшчу, нягледзячы на санкцыі

Паводле звестак польскіх вытворцаў, летась Беларусь магла паставіць у Польшчу больш за 100 тысяч тон вываранай, каменнай і харчовай солі. Аб'ёмы экспарту пакуль не дасягаюць даваенных, аднак працягваюць расці. Гэта можа прыносіць беларускаму бюджэту мільёны даляраў, піша Thinktanks.by на аснове інфармацыі польскай прэсы, атрыманай ад гульцоў мясцовага рынку.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Гомельская праўда

Беларуская соль пастаўляецца пераважна купцам з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а найбуйнейшым рынкам рэгіёну з'яўляецца якраз Польшча.

У 2021 годзе экспарт беларускай солі ў Еўрасаюз, паводле даных Еўрастата, склаў каля 774 тысяч тон. З пачаткам вайны аб'ёмы зменшыліся да прыкладна 255 тыс. тон.

Поўных даных за мінулы год пакуль няма, але за першыя 11 месяцаў экспарт беларускай солі толькі ў Польшчу склаў больш за 64 тыс. тон. Больш за тое, зімой з-за павелічэння попыту на соль з боку дарожнікаў у гэтай краіне рэзка павялічваецца імпарт. Польскія гульцы рынку мяркуюць, што ў 2023 годзе агульная колькасць паставак солі з Беларусі перавысіць 100 тысяч тон.

«Беларуськалій» і «Мазырсоль» карыстаюцца тым, што санкцыі ўведзеныя супраць не ўсіх відаў прадукцыі прадпрыемстваў. Так, Еўрасаюз не ўводзіў санкцыі супраць харчовай солі — асноўнага віду прадукцыі «Мазырсолі». Найбуйнейшы беларускі вытворца солі «Беларуськалій» знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза, аднак «Мазырсолі» ў абмежавальным спісе няма.

Польскія вытворцы сцвярджаюць, што абедзве кампаніі актыўна супрацоўнічаюць у абыходзе санкцый: соль, вырабленая на «Беларуськаліі», змешваецца з мазырскай і пад брэндам апошняй трапляе на польскі рынак.

Польскія прадпрыемствы звяртаюцца да ўрада з просьбай увесці санкцыі супраць «Мазырсолі». Аднак дамагчыся гэтага будзе няпроста, паколькі Брусель неахвотна ўводзіць абмежаванні ў дачыненні да паставак харчовых прадуктаў.

Каментары9

  • лукаботы идут лесом
    17.02.2024
    Трагедия красного человека, а статью не пробывал читать? Сразу побег комментарии тупые писать
  • Трагедия красного человека
    17.02.2024
    лукаботы идут лесом, пробовал. А мозги и критическое мышление не пробовала включать? "Братаны" польския нас поддерживают, делают трип до гродно 30часовым, и пр. - а сами соль покупают несмотря на введенные самими собой санкции. Все ништяк, Зинаида?
  • Anatol Starkou
    17.02.2024
    Жыве Беларусь! Жыве вечна! Верым!Можам! Пераможам, пачынаючы ад солі!

Цяпер чытаюць

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!43

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Усе навіны →
Усе навіны

Мерц расказаў пра «вялікі прагрэс» пасля сустрэчы Трампа і Пуціна6

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку10

Кітай паабяцаў Трампу не нападаць на Тайвань, пакуль ён пры ўладзе4

Краіны Афрыкі патрабуюць адмовіцца ад праекцыі Меркатара17

На месцы швейнай фабрыкі «Алеся» ў Мінску пабудуюць жылыя дамы1

Мелказёраў у захапленні ад Насты Роўды: «Гэта прагрэс сезона»9

Франак Вячорка: Я б не разглядаў званок Трампа Лукашэнку як разварот ЗША ў бок Мінска8

ЗША прызначылі новага часовага паверанага ў Беларусі4

Трамп перадаў Зяленскаму, што Пуцін хоча атрымаць увесь Данбас29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!43

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць