Грамадства1010

Як ахоўвалі Ціханоўскую падчас паездак па краіне ў 2020 годзе

Генадзь Манько, які адказваў за бяспеку Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і Веранікі Цапкала падчас перадвыбарчых мітынгаў, расказаў пра некаторыя акалічнасці гэтай працы ў новым выпуску «Ток».

Генадзь Манько Геннадий Манько Gennady Manko
Генадзь Манько. Скрын відэа TOK_talk / YouTube

Як ахоўваў Ціханоўскую

Аховай трыумвірату займалася група спецыялістаў. Генадзь Манько разам з іншымі калегамі вёў працу, якая была нябачнай.

«Мы не выязджалі, не хадзілі разам. Наша задача была ў момант, калі будзе нейкі хапун, эвакуяваць першых асобаў. Для гэтага было некалькі экіпажаў, некалькі груп маіх таварышаў. Я быў блізка на сувязі».

Як згадвае Манько, кожны дзень наведваліся ў тры гарады. У каманды было тры машыны. Два экіпажы былі ў горадзе, адзін не заязджаў. Заўсёды былі дакладна размеркаваныя іх функцыі.

«Дакладна было распісана, хто, куды, у які момант знікае, дзе сустракаемся без сувязі. Плюс мы ў момант пераезду заўсёды заязджалі наперад. Была, скажам так, разведгрупа, якая займалася бяспекай. Глядзелі, дзе працуе вонкавае назіранне, што рыхтуецца. Вылічвалі абстаноўку, адкуль будуць весціся здымкі».

Watch on TikTok

Як Манько высочвалі ў горадзе

Генадзя Манько некалькі разоў у 2020-м затрымлівалі. Першы раз гэта адбылося ў Баранавічах 2 жніўня.

«Я сам з Баранавіч. За дзень мы прыехалі туды. Я сам начаваў дома. Усіх пасялілі ў гасцініцы. На другі дзень было запланавана выступленне ў парку. Як і ва ўсіх гарадах, было шмат народу, вялікі эмацыйны ўздым. Было кінута вельмі шмат розных службаў, пераапранутых таварышаў», — згадвае Манько.

Па словах мужчыны, пасля сустрэчы трэба было ехаць у Брэст. Было некалькі машын на армянскіх нумарах, зарэгістраваных на яго.

«Я ведаю горад. Заехаў за гасцініцай збоку вуліцы Камсамольскай, у тупічок паставіў, каб далёка не ісці. Пасля сустрэчы памог выехаць. І хутка адышоў. Гляджу — стаяць пяць чалавек збоку міліцыянераў за гасцініцай «Гарызонт». Я ведаю гэтых людзей, бо сам з горада. Гэта мясцовыя таварышы з ГАУС. У мяне было прадчуванне, што яны чакаюць мяне.

Я хутка скочыў у машыну, а яны гэтага не чакалі, не думалі, што я кіроўца гэтай машыны. Я выязджаю. Яны за мною беглі, хацелі мяне тармазнуць. Я зрабіў выгляд, што не бачу. Выехаў на Камсамольскую направа. Там парк, Дом афіцэраў. І там ужо мне перагарадзілі дарогу. Падышоў начальнік ДАІ. Ён мяне ведае. І ён не чакаў, што гэта я за стырном.

Ён запытаў пра дакументы. У мяне пашпарт быў з сабою. Але я думаў, што забыўся. Прапанавалі праехаць для высвятлення асобы. Мы паехалі ў суправаджэнні дзвюх машын з мігалкамі. Па дарозе я маякнуў, што знайшоў пашпарт. Але ўсё роўна паехалі ў ГАУС. Нас з таварышам пасадзілі ў пакоі. Я чую, як па станцыі яны паміж сабою размаўляюць, што заўважаная другая машына на армянскіх нумарах: «Тэрмінова прыняць усе меры для затрымання». Я гавару: «Ціха, спакойна. Гэта мая машына». Там мой сын быў за стырном. Яны папрасілі, каб ён таксама прыехаў у ГАУС».

У выніку Манько адпусцілі, а машыны затрымалі па падазрэнні ў тым, што яны нібыта знаходзяцца ў вышуку. Манько застаўся ў горадзе, а вечарам сустрэўся з удзельнікамі каманды на трасе. А машыны былі вернутыя толькі ў верасні ці кастрычніку 2020-га, бо рабіўся запыт у Арменію.

Як потым расказваў Манько знаёмы, для агляду машын прыязджалі людзі ў спецыяльных бронекамізэльках. «Магчыма, выбуховыя рэчывы шукалі. Яны ведалі, што я разведчык, служыў у Афганістане. Чалавек, здольны на ўчынак. Нешта ў яго павінна быць. Але паглядзелі — нічога няма», — каментуе Манько.

Другі раз Манько запрасілі на сустрэчу ў цэнтральны апарат ГУБАЗіК.

«Калі я недзе выязджаў, то адключаў тэлефон і мае перамяшчэнні нідзе не фіксаваліся. У нас былі іншыя тэлефоны, з іншай сувяззю. Была рэзервовая сувязь. Мы нават не карысталіся сотавымі тэлефонамі. Я якраз выехаў з Баранавіч і ўключыў тэлефон, бо трэба было. І мне адразу званок», — згадвае Манько.

У ГУБАЗіКу яго папрасілі падпісаць дакумент з папярэджаннем.

«Калі другі раз я буду затрыманы па масавых мерапрыемствах, буду ставіць перад сабою мэту звяржэння ўлады, то будзе крымінальная адказнасць, — пераказвае Генадзь яго змест. — Я гавару: «Які другі раз? Я і ў першы не парушаў». Ён адказвае: «Такая агульная форма». «Не, кажу, прыбірай. Ты мяне папярэдзіў. Я зразумеў. Дзякуй. Нічога не буду рабіць такога, каб звяргаць уладу».

Глядзіце цалкам:

Каментары10

  • 2024 год на дварэ
    15.01.2024
    Як ахоўвалі Ціханоўскую 4 гады назад ужо нецікава.
    Распавядзіце, хто і як ахоўвае яе сёння.
    • .
      15.01.2024
      [Рэд. выдалена]
  • Нічога не буду рабіць такога, каб
    15.01.2024
    ну "идейные" "революционеры"... мда

Цяпер чытаюць

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў9

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

У Вашынгтоне забілі дваіх супрацоўнікаў пасольства Ізраіля. Яны збіраліся заручыцца

Гаваркі крумкач, яркія паўліны, мілыя лісіцы і яшчэ шмат дзікіх жывёл знайшлі прытулак у вёсцы непадалёк ад Маладзечна

Рускамоўная пісьменніца выйшла замуж за беларуса і склала незвычайны слоўнічак ягоных слоў, якіх ніколі раней не чула23

Беларуска: У мяне ваюе каханы, і я жыву з тым, што ўяўляю ягоную смерць2

Наступны раўнд перамоваў паміж Украінай і Расіяй пройдзе ў сярэдзіне чэрвеня

«Грузія закрываецца». Гутарка з беларусам, які пасля візарану захрас у Арменіі1

Каму першым адключаць гарачую ваду ў Мінску? Спіс

Параўналі цэны на аўтамабілі беларускай і расійскай вытворчасці ў Беларусі і Расіі. Розніца вас здзівіць1

«Сёмая ДНК-экспертыза пацвердзіла: Аляксей з беларускай вёскі Рымуцеўцы — бацька Ханса». Як нарвежац знайшоў бацьку-беларуса праз 78 гадоў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў9

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць