Вайна55

Данілаў: Перамовы, якія прапануе Расія, — гэта наша капітуляцыя

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны перакананы, што Украіне ўдасца аднавіць кантроль над усімі сваімі тэрыторыямі.

Аляксей Данілаў. Фота: УНІАН

«Ні да якіх перамоваў Пуцін не гатовы. Пуцін ці яго атачэнне робяць гэтыя заявы, каб знізіць падтрымку краіны. Яны запускаюць гэтыя фэйкі, нібыта гатовыя да перамоваў. Але вы ведаеце выразна пазіцыю нашага прэзідэнта: ёсць 10 пунктаў формулы міру Уладзіміра Зяленскага. Чытайце ўважліва, там усё напісана», — сказаў Аляксей Данілаў у інтэрв'ю «Голасу Амерыкі».

«Бо перамовы, якія прапануе Расійская Федэрацыя, даволі простыя, — гэта наша капітуляцыя. Мы не можам сабе дазволіць капітуляваць перад краінай, якая яшчэ 24 лютага пачала нас знішчаць. І мы і далей будзем ісці да перамогі», — перакананы сакратар РНБА.

Ён таксама кажа, што Кіеў хацеў бы мець значна лепшую сітуацыю па вызваленні ўкраінскіх тэрыторый.

«Але паралельна з гэтым працэсам, адбываліся вельмі буйныя і важныя падзеі на Чорным моры. Што тычыцца гэтай сітуацыі, то 20% флоту Расійскай Федэрацыі ўжо няма. Прычым гэта не нейкі там шаланды на 5-30 чалавек. Гэта велізарныя ваенныя караблі, якія мы адправілі туды, куды адправілі 13 красавіка 22-га года знакаміты флагман Чарнаморскага флоту «Масква», — зазначыў Аляксей Данілаў.

І тое, што адбылося сёння (26 снежня — рэд.) ноччу — яркае пацверджанне, што нашы вайскоўцы маюць разуменне пытання Крыма. І для нас ён з'яўляецца вельмі важным, як і астатнія нашы тэрыторыі».

Каментары5

  • Засталося толькі гойда крычаць у Мінску
    27.12.2023
    Праўдаруб,  а ў нас што лепей? 100% краіны пад Расеяй, як мінімум 350 тысяч уцекачоў, тысячы нявінных у турмах, 100% залежнасць ад крамлёўскага спонсара. А ну да, затое чысьценька як у бараку. І паходу піпл і такія ‘праўдарубы’ гэта хавают, ды дабаўкі яшчэ просяць. 
  • Кілер троляў
    27.12.2023
    Праўдаруб, не там рубіш
  • на жаль
    27.12.2023
    Засталося толькі гойда крычаць у Мінску, мы ўсе в дупе з-за расеі, яна нас такі знішчыць

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць