Свет88

Пратэсты ў Сербіі. Дэманстранты штурмавалі мэрыю Бялграда ФОТЫ

Пасля выбараў, якія былі 17 снежня, у Сербіі пачаліся пратэсты. У суботу 24 снежня прадстаўнікі апазіцыйнага руху «Сербія супраць гвалту» атачылі будынак гарадской адміністрацыі Бялграда, знеслі ў ім дзверы і паспрабавалі прарвацца ўнутр.

Прыхільнікі апазіцыі спрабуюць пранікнуць у будынак гарадской адміністрацыі Бялграда ў знак пратэсту супраць вынікаў выбараў, 24 снежня 2023 года. Фота: AP Photo/Darko Vojinovic

Частка дэманстрантаў разбіла вокны ў пад'ездзе. Паліцыя прымяніла супраць іх слёзатачывы газ.

У гарадской адміністрацыі знаходзіцца Рэспубліканская выбарчая камісія.

Супрацоўнікі паліцыі ахоўваюць будынак гарадской адміністрацыі ў Бялградзе, 24 снежня 2023 года. Фота: AP Photo/Darko Vojinovic

«Увесь свет убачыў крадзеж, які ніколі не быў зафіксаваны. Мы атрымалі перамогу ў Бялградзе, Бялград — вольны горад», — сказаў на пратэсце Срджан Мілівоевіч з Дэмакратычнай партыі.

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч заявіў, што не лічыць пратэсты рэвалюцыяй.

«Я хачу сказаць вам, не хвалюйцеся, грамадзяне. Сцэны драматычныя, мы не прывыклі, што хтосьці разбурае наш дом і разбівае вокны. Не хвалюйцеся, таму што ніякай рэвалюцыі не адбываецца, і мы стараемся не нашкодзіць каму-небудзь з выпадковых дэманстрантаў мірнай рэакцыяй», — сказаў Вучыч.

Фота: AP Photo/Darko Vojinovic

«Дзяржава дастаткова моцная, каб абараніць, і яна будзе абараняць дэмакратыю і выбарчую волю грамадзян. І гэта ўсё, што трэба ведаць. Бунтаўшчыкі і хуліганы будуць затрыманыя, а потым будуць рэагаваць кампетэнтныя дзяржаўныя органы», — паабяцаў Вучыч.

Фота: AP Photo/Darko Vojinovic

17 снежня ў Сербіі былі датэрміновыя парламенцкія і мясцовыя выбары. Яны прайшлі на фоне абвастрэння ў Косаве і пратэстаў, выкліканых некалькімі выпадкамі масавых забойстваў са стралянінай.

Фота: AP Photo/Darko Vojinovic

На выбарах перамагла партыя дзейнага прэзідэнта Аляксандра Вучыча (але ў сталіцы Сербіі прэзідэнцкая кааліцыя і апазіцыя набралі блізкую колькасць галасоў — 37,48% і 34,38% адпаведна). Апазіцыя заявіла пра парушэнні і фальсіфікацыю галасавання. 18 снежня ў Бялградзе пачаліся пратэсты — сабраліся тысячы прыхільнікаў руху «Сербія супраць гвалту».

Фота: AP Photo/Darko Vojinovic

Вучыч 24 снежня заявіў:

«Што б вы ні спрабавалі зрабіць, не будзе гвалтоўнай змены ці чагосьці яшчэ. Улада мяняецца на выбарах, Сербія —дэмакратычная краіна».

Каментары8

  • Вось да чыво прыводзіт васточная дземакрація
    25.12.2023
    Ванга прэдупрэждала, Ванга казала - ня верыць ніякім шаманам. Нашаманілі - палучайця
  • Вот оно вдохновение
    25.12.2023
    Михалок напишет новые "воины света"
  • Litvin
    25.12.2023
    Трэба разагнаць гэтае стада

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць