Грамадства66

Апазіцыя стварае кадравы рэзерв. Ці не могуць туды запісацца агенты?

Сябра Каардынацыйнай рады Юрый Губарэвіч патлумачыў, як яны адбіраюць людзей у кадравы рэзерв.

Юрась Губарэвіч Юрий Губаревич Yuri Gubarevich
Юрый Губарэвіч. Скрын відэа belsat_news / YouTube

Юрый Губарэвіч распавёў на «Белсаце», што ініцыятыва «Кадравы рэзерв» прадугледжвае падрыхтоўку на будучыню адміністратараў на розныя пасады ў сістэме дзяржаўнага кіравання. Пры гэтым не толькі ў цэнтральны апарат, розныя міністэрствы і ведамствы, але ў рэгіёны.

Губарэвіч адзначае важнасць пошуку ініцыятыўных людзей, якія б хацелі прыйсці на дзяржаўныя пасады і быць часткай пераменаў:

«Калі ў Беларусі адбудуцца змены, будуць патрэбныя новыя людзі, якія не заплямлены ў тых злачынствах, якія зараз робіць беларускі рэжым, якія не звальнялі падначаленых за палітычныя погляды, не арганізоўвалі фальсіфікацый на выбарах. У некаторых сферах неабходна будзе татальная замена. І гэтых людзей патрэбна аднекуль браць і пажадана, каб яны былі падрыхтаваныя, разумелі, як працуе дзяржаўная сістэма, як прымаюцца рашэнні, як кіраваць калектывамі».

Юрый Губарэвіч лічыць цалкам магчымым, што свае заяўкі ім дасылаюць і агенты спецслужбаў. «На сёння мы маем больш за 650 чалавек у складзе ініцыятывы. І мы не выключаем, што сярод іх ёсць супрацоўнікі КДБ, якія адсочваюць, што мы робім. І мы ўжо атрымалі ад іх «высокую адзнаку», калі «Кадравы рэзерв» у маі гэтага года быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем».

У той жа час, як адзначае Губарэвіч, спецслужбы не маюць доступу да асабістых даных людзей. «Калі мы атрымліваем заяўкі, то аддзяляем асабістыя даныя ад асноўнага масіву, які ўтрымлівае звесткі пра адукацыю, досвед працы, чаканні чалавека (у якім месцы сістэмы дзяржкіравання ён сябе бачыць), і працуем толькі з асноўным масівам».

Па словах Юрыя Губарэвіча, на розных этапах розныя падыходы да праверкі кандыдатаў.

«Калі гэта анлайн-праграмы, то вялікай праверкі яны не патрабуюць. Калі ж мы праводзім афлайн-мерапрыемствы, дзе збіраюцца невялікія калектывы па 15-20 чалавек, рызыка дэананімізацыі ўзрастае. І мы просім кожнага адзначыць (калі яны даюць згоду на ўдзел у такіх праграмах), што яны разумеюць гэтыя рызыкі».

Губарэвіч адзначае, што арганізатары ініцыятывы імкнуцца рабіць усё магчымае, каб удзельнік ініцыятывы былі ў бяспецы. Але цалкам яе гарантаваць яны не могуць:

«Чалавек можа сам зрабіць неабачлівыя дзеянні. Мы раім выкарыстоўваць VPN, не падаваць заяўкі са сваёй персанальнай пошты. Такія патрабаванні кожны сам павінен адсочваць. Мы не можам гарантаваць, што ва ўдзельнікаў не знойдуць нейкую інфармацыю на персанальным камп'ютары. Асабліва ў Беларусі, дзе 30% удзельнікаў ініцыятывы».

Чытайце яшчэ:

Сілавікі прыходзілі па месцы рэгістрацыі кіраўніка руху «За свабоду»

Юрась Губарэвіч пераплыў Басфор

Каментары6

  • Абы плявузгаць
    20.12.2023
    Усе злізалі ў Лукі, але навошта вам гэты рэзерв, калі няма вертыкалі?
  • Казачнік
    20.12.2023
    А калі адбудуцца змены?
  • Як заўсёды
    20.12.2023
    Абы плявузгаць , каб у выніку зліць рэжыму чыноўнікаў, якія супраць Лукашэнкі.

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі37

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Туск: Сетка Джэфры Эпштэйна магла быць маштабнай аперацыяй расійскіх спецслужбаў па вербаванні заходніх эліт18

«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая1

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома17

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне10

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША31

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі37

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць