Грамадства33

Вызначыліся, што зробяць на месцы мінскага аўтавакзала «Усходні»

На месцы колішняга аўтавакзала «Усходні» ў Мінску размесціцца дзіцячы тэхнічны цэнтр, паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў на сустрэчы з членамі моладзевых радаў пры адміністрацыях раёнаў Мінска.

Фота: Яндэкс Карты

«Дзіцячы тэхнічны цэнтр, які ў год змогуць наведваць да 8 тыс. чалавек, будзе створаны ўжо ў наступным годзе. Тут будуць прадстаўлены такія напрамкі, як авія– і суднамадэляванне, робататэхніка і інш.», — заявіў Кухараў.

Паводле яго слоў, гэтую прапанову ўжо падтрымаў Лукашэнка.

Абслугоўваць пасажыраў на аўтавакзале «Усходні» перасталі ў 2016 годзе. У 2020-м ён на некаторы час аднавіў працу, аднак праз два гады яго сталі выкарыстоўваць у асноўным толькі для міжрэйсавага адстою аўтобусаў.

Каментары3

  • bhagawan
    15.11.2023
    nie ŭ kania korm!
  • Андрусь
    16.11.2023
    А без ухвалы лукашэнкі нават закінуты будынак не могуць выкарыстаць? Вось дзе ўжо, як кажуць ва Украіне, "госпІдар"! )) 
  • Скептык
    16.11.2023
    Ага, так мы і паверылі. Ведаем мы іхнае саўковае 'авіямадэляванне'. Зробяць тэхнічна-патрыятычны цэнтр, дзе стануць абалваньваць дзяцей рускамірнай туфтой і вучыць іх на аператараў дронаў-шахедаў. А суднамадэляванне - гэта пра мадэлі падкладнога судна для старэчы-фюрэра?

    ПыСы: Між тым, у Серабранцы няма ніводнага музея і тэатра. З культурных устаноў - кінатэатр ды начнік у 'Палессі'. Але ж цэнтр распрацоўкі баявых робатаў патрэбны, ага.

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП15

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

ДАІ аб'явіла вайну маршруткам. А дзе яшчэ ў свеце катаюцца на іх?5

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі5

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

Мінская фатографка трапіла ў страшную аварыю на самакаце ў Дубаі. Яна праляжала ў коме 14 дзён12

Гэтыя львы — адзіныя ў свеце, якія палююць на марскую здабычу2

Аднапакаёўкі ў Мінску практычна дагналі па цане двухпакаёўкі2

Голда Мэір і самая правільная тактыка для малых народаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП15

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць