Усяго патроху

Акцыя «Добрае таксі» стартуе ў панядзелак у Мінску

Рэчы, цацкі і іншыя падарункі дзецям можна будзе перадаць кіроўцу пры замове таксі ў службах, якія далучыліся ў акцыі.

Паведамілі ў грамадскім аб’яднанні «Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў».

Такая дабрачынная акцыя стала праводзіцца ў Маскве, досвед будзе выкарыстаны і ў Беларусі. Добрае таксі – гэта партнёрскі альянс службаў таксі і дастаўкі горада Мінска для садзейнічання збору неграшовых ахвяраванняў для дзяцей з дзіцячых дамоў, інтэрнатаў і маламаёмных сем’яў.

Рэчы, цацкі і іншыя падарункі дзецям можна будзе перадаць кіроўцу пры замове таксі ў службах, якія далучыліся ў акцыі.

Пры гэтым запаўняецца спецыяльны бланк з пазнакай, якім чынам паведаміць пра вынікі акцыі. І на гэты электронны адрас яму паступіць падзяка і паведамленне пра дастаўку ахвяравання.

У пераліку падарункаў, якія можна ахвяраваць і якія, несумненна, спатрэбяцца падапечным:

новыя канцтавары, кнігі, падручнікі, сшыткі, спартыўны інвентар, мастацкія матэрыялы і матэрыялы для рукадзелля (мулінэ, пацеркі, дзіцячыя наборы для творчасці), развіваючыя і навучальныя камп’ютэрныя гульні для дзяцей, DVD‑дыскі з класікай, мастацкімі фільмамі, мультфільмамі, цацкі (калі мяккія, то новыя або пасля хімчысткі), развіваючыя і настольныя гульні для дзяцей малодшага ўзросту, адзенне, пасцельная бялізна і ручнікі, прадметы гігіены (вільготныя сурвэткі, дзіцячыя крэмы і прысыпкі, дзіцячае мыла і зубная паста, шампуні), бытавая тэхніка ў працоўным стане, фотаальбомы і фотаапараты, падгузнікі.

Гэтая дапамога будзе перададзена ў Асацыяцыю шматдзетных бацькоў, ГА «Дзяцінства дзецям», ГА «жыватворны», Фонд «Добра тут». Да ініцыятывы «Добрае таксі» запрашаюцца фонды, грамадскія аб’яднанні, дабрачынныя арганізацыі, якія вядуць работу непасрэдна з дзецьмі‑сіротамі і дзецьмі з малазабяспечаных сем'яў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?12

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV двойчы тэлефанаваў у банк, яму не верылі і клалі слухаўку4

Украіна ўзгадніла візіт Ціханоўскай у Кіеў7

«Ужыў у сацсетках слова «калхазан». За што маглі асудзіць былога маладафронтаўца Яўгена Скочку3

Учора ў Бабруйскім раёне назіраўся буйны пылавы віхор ВІДЭА2

Расійскія вярбоўшчыкі завабліваюць на вайну вакансіямі ў Беларусі13

У Гомелі 9‑гадовыя хлопчыкі вырашылі праверыць, як гарыць антысептык. Адзін з іх шпіталізаваны3

«Бываюць проста болевыя запоі. Калі ты з болю не вылазіш…». Галіна Казіміроўская — пра барацьбу з анкалогіяй, хіміятэрапію і тое, чаму не ўмее прасіць дапамогі11

«Корм — шкуры з мясакамбіната». Мінчукі скардзяцца на пах ад сабачага гадавальніка ў цэнтры сталіцы1

Яшчэ адзін аўтобус не пусцілі з Беларусі ў Літву праз новыя санкцыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?12

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць