ЕС замарозіў праграму дапамогі Палесціне і мае намер перагледзець фінансаванне ў будучыні
Еўрапейская камісія вырашыла прыпыніць фінансаванне праектаў развіцця на палесцінскіх тэрыторыях пасля агрэсіі тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС супраць Ізраіля.

«Як найбуйнейшы донар палесцінцаў, Еўрапейская камісія ставіць на разгляд увесь свой партфель развіцця на агульную суму 691 мільён еўра. Усе выплаты неадкладна прыпыненыя. Усе праекты пастаўлены на перагляд. Усе новыя прапановы па бюджэце, уключаючы 2023 год, адкладзеныя да далейшага паведамлення. [Праводзіцца] комплексная ацэнка ўсяго партфеля», — напісаў у твітары камісар Еўрасаюза па пытаннях суседства і пашырэння Олівер Вархелі.
«Асновы міру, талерантнасці і суіснавання патрабуюць неадкладнага рашэння. Падбухторванне да нянавісці, гвалту і ўслаўленне тэрору атруцілі розум занадта вялікай колькасці людзей. Нам патрэбныя дзеянні, і патрэбныя цяпер», — падсумаваў Вархелі.
Раней аб рашэнні прыпыніць фінансавую дапамогу Палесціне абʼявілі асобна Германія і Аўстрыя.
-
МЗС Расіі прыгразіла адказам краінам Балтыі праз тое, што яны нібыта адкрылі паветраную прастору для ўкраінскіх дронаў
-
«Найвялікшая бясплатная рэклама ў гісторыі». Слоічак Nutella нечакана ўварваўся ў прамую трансляцыю палёту вакол Месяца
-
У Іране заклікалі студэнтаў і школьнікаў выходзіць у жывыя ланцугі вакол электрастанцый
Каментары