Культура44

У адной з мінскіх школ ёсць свой уласны музей гісторыі беларускай культуры і побыту. Што там экспануецца

У сярэдняй школе №86 Мінска імя Фамы Занько ёсць свой уласны музей гісторыі беларускай культуры і побыту. Гэтае месца дзіўнае і ўнікальнае адразу з некалькіх прычын, піша «Звязда».

Па-першае, гэтаму музею больш за тры дзясяткі гадоў. Тут сіламі педагогаў, бацькоў і іншых зацікаўленых асоб сабраны экспанаты з розных куткоў Беларусі. А па-другое, тут вельмі гарманічна спалучаюцца прадметы мінуўшчыны і тэхналогіі будучыні. Пра што ідзе гаворка? Пра акуляры віртуальнай рэальнасці.

Як карыстацца гэтымі тэхналогіямі ў навучальным працэсе, нам расказала настаўніца гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы № 86 імя Фамы Занько Ганна Турку:

— Яны лёгкія і зразумелыя ў выкарыстанні. Мы проста пераходзім па QR-кодзе на старонку нашага музея, затым уключаем выкарыстанне віртуальных тэхналогій, устаўляем смартфон у акуляры, і з улікам таго, што тут ёсць функцыя гіраскопа, гэтыя акуляры паказваюць панараму ўсяго музея. Пры чым панарама вельмі якасная, што дае магчымасць разгледзець драбнюткія дэталі экспанатаў.

Па словах настаўніцы, дзецям такія тэхналогіі вельмі даспадобы. Але як жа акуляры віртуальнай рэальнасці могуць быць скарыстаны на звычайным уроку гісторыі?

У Ганны Турку на гэтае пытанне быў гатовы прыклад з практыкі:

— У нас ёсць тэма «Канфесійныя адносіны на тэрыторыі Беларусі ў 19 стагоддзі». Урок пачынаецца як класічны. Потым мы паступова пераходзім да новых тэхналогій. Падчас прагляду панарамы школьнікам трэба адказаць на самыя розныя пытанні, напрыклад: «Якія з прадстаўленых экспанатаў будуць мець дачыненне да рэлігійнага жыцця беларусаў?», «Прадстаўнікам якіх канфесій належаць тыя ці іншыя экспанаты?», «Па якіх прыкметах можна вызначыць прыналежнасць культавай рэчы прадстаўніку той ці іншай канфесіі?» і г. д.

Пры гэтым, паводле слоў педагога, школьнікі павінны аргументаваць, як яны выбралі той ці іншы экспанат. Гэтыя пытанні абавязкова перамяжоўваюцца з уступнымі словамі, каментарамі па новай тэме ад настаўніка. Такім чынам гэта дапамагае лепш засвойваць матэрыял і на свае вочы ўбачыць тое, пра што раней толькі чулі.

Каментары4

  • Наста
    07.10.2023
    Культура і побыт беларускі, а шыльда па расейску 🤦‍♀️
  • Мх
    07.10.2023
    І ўсё надпісы мяркуючы па першай фотцы на расейскай мове.
  • Алек. Ру
    07.10.2023
    Псеу́дамузей псеу́дакультуры. Бо беларускае суадносіцца ТОЛЬКІ з беларускай мовай.

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы71

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю3

Новая лідарка Венесуэлы пад кантролем Белага дома правяла чысткі ва ўладзе пасля звяржэння Мадура11

Літовец, які шпіёніў на карысць рэжыму Лукашэнкі, падаў у суд на прэзідэнта Літвы, бо яго не абмянялі на беларускіх палітвязняў5

Журналіст-расследавальнік: «Паўночны паток» падарвала былая ню-мадэль з Кіева5

Прэм'ер-міністр Іспаніі спрабуе аб'яднаць левыя сілы ў сусветную кааліцыю супраць трампаўскай MAGA17

У Наваполацку знялі, як мыш у краме вылазіць паласавацца катлетамі ВІДЭА3

«Антыдэпрэсант, які павінны прапісваць у рэцэптах спецыялісты». Што новае можна вычытаць у коласаўскай «Новай зямлі»9

У Гомелі сабака памёр у пакутах, нечым атруціўшыся на двары. І гэта ўжо не першы падобны выпадак1

У Кітаі робат-гуманоід у паўмарафоне ўпершыню абагнаў людзей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы71

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць