Грамадства2424

Офіс Ціханоўскай прадставіў праект Канцэпцыі кампенсацый рэпрэсаваным

Офіс Святланы Ціханоўскай разам з праваабаронцамі, юрыстамі, няўрадавымі арганізацыямі распрацаваў праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды асобам, рэпрэсаваным у перыяд рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Дакумент размешчаны на сайце Ціханоўскай.

«Мэта Канцэпцыі — аднаўленне справядлівасці для тых, хто сутыкнуўся з рэпрэсіямі і парушэннямі правоў чалавека падчас праўлення Лукашэнкі», — гаворыцца ў анонсе праекта.

Дакумент мае намер аднавіць справядлівасць пасля злачынстваў, якія здзяйсняў рэжым Лукашэнкі ад пачатку яго праўлення з 1994 года.

Ён накіраваны на кампенсацыю шкоды пацярпелым праз аднаўленне іх у правах. Канцэпцыяй таксама прадугледжаны грашовыя выплаты альбо льготы, калі аднаўленне ў правах гэтага патрабуюць. Яна тычыцца не толькі асоб, якія пацярпелі ад рэпрэсій, але і іх блізкіх сваякоў і непаўналетніх.

Канцэпцыя прадугледжвае змены ў заканадаўстве — у тым ліку дэкрыміналізацыю некаторых артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Акрамя таго, у аснове Канцэпцыі ляжыць прызнанне статусу невінаватасці рэпрэсаваных асоб.

«Канцэпцыя — не проста крок да справядлівасці, але падмурак новай юрыдычнай сістэмы, у якой правы і свабоды грамадзян будуць паважацца і абараняцца», — пішуць распрацоўшчыкі.

Офіс просіць пра зваротную сувязь.

Каментары24

  • А4
    25.09.2023
    А праэкт канцэпцыі адхілення лукашэнкі ад улады не ў прыярытэтах у Прэзыдэнта-электа?
  • Неяк так
    25.09.2023
    Пакуль ціханоўская і кампанія пераможа ужо не застанецца тых каму будзе патрэбна кампенсацыя.
  • Айцішнік
    25.09.2023
    Хто-небудзь, данясіце да Офіса і шматлікіх беларускіх ініцыятыў, што НЕЛЬГА выкладаць такія дакументы на Google Drive! Гэта небяспечна. Па-першае, уладальнік дакумента бэубачыць, хто яго адкрываў, і, калі сярод тых, хто мае доступ да дыска Офіса, завядзецца які стукач, то гэтую інфу можа зліць нехарошым гадам. Па-другое, у чалавека, які нават проста з цікаўнасці тыцнуў у такую спасылку і можа нават не пачытаў цалкам, гэты дакумент застанецца вісець у спісе дакументаў, якімі з ім падзяліліся (shared with me). Пры мянтоўскім аглядзе гугл драйва ўсё будзе выглядаць так, нібы з чалавекам мэтанакіравана падзяліліся гэтым докам і ён яго мэтанакіравана захаваў 'з мэтай распаўсюду'. Актывісты, маць вашу, не рабіце так! А вы, юзеры, праверце свой гугл драйв, раздзел 'shared with me', і пачысціце яго.

    Рэдакцыя, напішыце калі ласка пра гэта асобную нататку і давядзіце да людзей у Офісах, Кабінетах і Штабах. Бо гэта, фактычна, фішынг, хай і ненаўмысны.

    Рэд. Перадалі. Яны адпісалі, што выправілі і ўлічылі.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць