У Барысаве на вуліцы Гагарына вайсковы грузавік збіў дзіця, якое ехала на ровары. Фота з месца здарэння апублікаваў тэлеграм-канал «Тыповы Барысаў».

На фота бачна, што аварыя адбылася на нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Пра стан пацярпелага нічога не вядома.

Згодна з новымі правіламі дарожнага руху, якія ўступілі ў сілу ў 2022 годзе, раварыст можа не спешвацца пры праездзе пешаходнага перахода, аднак ён абавязаны знізіць хуткасць і пераканацца, што праезд бяспечны.
Цяпер чытаюць
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары