Свет22

Брытанскую медсястру прызналі вінаватай у забойстве сямі немаўлят

Яна забівала нованароджаных, уводзячы ім паветра шпрыцом.

Police Handout

Брытанскі суд прысяжных прызнаў медсястру Люсі Летбі вінаватай у забойстве сямі немаўлят, піша Бі-бі-сі.

Яна забівала нованароджаных, уводзячы ім паветра шпрыцом, з чэрвеня 2015 па чэрвень 2016 года, калі працавала ў бальніцы графіні Чэстэрскай (асноўная бальніца Нацыянальнай службы аховы здароўя ў графстве Чэстэр).

Летбі таксама была прызнаная вінаватай у спробе забойства яшчэ шасці немаўлят у неанатальным аддзяленні бальніцы з выкарыстаннем такіх метадаў, як наўмыснае ўвядзенне ім паветра, перакормліванне і атручванне інсулінам.

Прысяжныя не змаглі вынесці вердыкту ў дачыненні да яшчэ шасці абвінавачанняў, якія адносяцца да спроб забойства немаўлят. Пракуроры папрасілі 28 дзён, каб вырашыць, ці будуць яны дамагацца паўторнага судовага разбору па гэтых пунктах.

Манчэстэрскі суд павінен вынесці прысуд Летбі 21 жніўня.

Вядучы кансультант неанатальнага аддзялення, дзе працавала Люсі Летбі, распавёў Бі-бі-сі, што кіраўніцтва бальніцы своечасова не расследавала абвінавачванні ў адрас медсястры і спрабавала прымусіць дактароў маўчаць.

Каментары2

  • Алена
    19.08.2023
    Некаторыя лічаць неад'емным правам магчымасць забіць дзіцё на некалькі месяцаў раней
  • Беларус30
    19.08.2023
    Зараз давайце задаімся пытаннем ,што робяць фашисты з дзецьмі? Калі у Брытаніі ёсць права у нас і тым больш в фашистов федерации ,если в Британии нашли маньяков то там.ЖАХ

Цяпер чытаюць

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна1

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп6

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці3

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт3

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць