Грамадства2222

МУС вызначыла, як беларусы павінны інфармаваць улады пра атрыманне ДНЖ, карты паляка ці грамадзянства іншых краін

Абноўлены закон «Аб грамадзянстве» ўступіў у сілу 11 ліпеня. Згодна з ім, беларусы абавязаныя апавяшчаць дзяржаўныя органы аб атрыманні замежнага грамадзянства, дазволу на жыхарства або іншых дакументаў, якія даюць ільготы і прэферэнцыі ў іншых краінах. МУС Беларусі разам з МЗС выпусцілі інструкцыю, як менавіта беларусы павінны гэта рабіць. Яна была сёння апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з інструкцыяй, інфармаванне беларускіх улад можа ажыццяўляецца адным з наступных спосабаў: 

  • праз яе размяшчэнне грамадзянінам у электронным выглядзе ў асабістым кабінеце адзінага партала электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы па адрасе platform.gov.by;

  • пры асабістым звароце заяўніка ў орган унутраных спраў або орган дыпламатычнай службы па месцы знаходжання заяўніка;

  • праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Пры адсутнасці тэхнічнай магчымасці ўнясення інфармацыі аб замежных дакументах такім спосабам дапускаецца яе накіраванне ў органы дыпламатычнай службы па электроннай пошце ў даменным імені mfa.gov.by;

  • шляхам накіравання пісьмовага звароту грамадзяніна ў орган унутраных спраў або орган дыпламатычнай службы.

Інфармаваць беларускія ўлады аб тым, што дзіця мае які-небудзь замежны дакумент, павінны яго законныя прадстаўнікі. 

Паведамляць трэба не толькі пра атрыманне, напрыклад, дазволу на жыхарства, але і пра яго прадаўжэнне.

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Адказнасць за неперадачу гэтай інфармацыі ў інструкцыі не прапісана.

Раней у МУС абяцалі паглядзець, наколькі актыўна грамадзяне будуць апавяшчаць органы ўнутраных спраў або дыпламатычныя службы аб атрыманні замежных дакументаў. У выпадку, калі «актыўнасць грамадзян будзе не вельмі вялікая», абяцалі «ўнесці прапановы для таго, каб неяк стымуляваць грамадзян».

Але, як паказвае практыка, збіраць звесткі аб наяўнасці такіх дакументаў улады пачалі яшчэ летась. Паралельна з гэтым на дзяржаўных прадпрыемствах аказваюць ціск на ўладальнікаў карты паляка. Людзей прымушаюць адмовіцца ад яе, пагражаюць звальненнем.

Таксама з вясны гэтага года адзначаецца, што пагранічнікі пачалі ўсё часцей патрабаваць дазвол на жыхарства ці іншыя дакументы ў тых беларусаў, якія падаюць пашпарт без дзейнай візы пры выездзе ў ЕС. Хоць па законе для выезду за мяжу дастаткова мець толькі пашпарт.

Каментары22

  • гердзень
    08.08.2023
    мне ўсё роўна на іх законы
  • Дзержыце карман шыршэ
    08.08.2023
    Слабавікі таму так і называюцца, бо слабыя розумам:)
  • Texas whiskey
    08.08.2023
    Информировать и ждать дома маски-шоу

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада31

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

У Чарнобылі заўважылі сініх сабак5

Прарасійскую блогерку Таццяну Манцян, якая часта з'яўляецца ў роліках беларускай прапаганды, у Расіі абвясцілі «экстрэмісткай»2

Літва праінфармавала прадстаўніка беларускай амбасады пра закрыццё мяжы «да далейшага паведамлення»2

«Лукойл» збіраецца прадаць свае замежныя актывы пасля ўвядзення амерыканскіх санкцый2

Што знаходзіцца ўнутры новай сакрэтнай базы «Альфы» ў мінскай Баравой?20

Кіраўнік літоўскага дэпартаменту бяспекі: Мінск імкнецца дэстабілізаваць сітуацыю шарамі, але канчатковая мэта незразумелая8

Мацкевіч: Статкевіч маральна перамог, але мяне проста бесіць вось гэтая «маральная перамога»58

«Няма доказаў» і «адпрацоўка блакады Калінінграда». Што пішуць афіцыйныя СМІ пра зонды і закрыццё мяжы10

«Шары запускаюць і з аўтамабільных прычэпаў». Былы кантрабандыст тлумачыць, чаму цыгарэты ў Літву ўсё часцей перакідаюць на метэазондах9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада31

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць