Свет2828

Прэзідэнт Літвы назваў Беларусь расійскай губерняй

Гітанас Наўседа лічыць, што Беларусь апошнім часам стала рэальнай праблемай для НАТА. На яго думку, Беларусь становіцца рэальнай праблемай для бяспекі рэгіёна, піша Reform.by.

Фота: «Наша Ніва»

«Мы хацелі б, каб падтрымка прыходзіла хутчэй, рашэнні павінны прымацца хутчэй, асабліва рэагуючы на тое, што адбываецца паблізу Літвы, асабліва ў Беларусі. Я сказаў прэзідэнту Байдэну, што Беларусь становіцца сапраўднай праблемай. Гэта не Беларусь у 2020 годзе. Цяпер мы не павінны жыць ілюзіямі: гэтая краіна больш не незалежная, гэта яшчэ адна губерня Расійскай Федэрацыі», — заявіў Наўседа перад пачаткам сённяшняга саміту НАТА ў Вільні.

Ён лічыць, што праблемы стварае выкарыстанне беларускай тэрыторыі расійскімі вайскоўцамі, размяшчэнне ў краіне ядзернай зброі, а таксама міграцыйны крызіс. Сваё бачанне Наўседа мае намер на працягу двух дзён саміту данесці да саюзнікаў па НАТА.

«Беларуская тэрыторыя цалкам даступная для расійскіх сіл для правядзення аперацый супраць Украіны. Апошнія аб'явы аб тым, што тактычная ядзерная зброя будзе размешчаная на беларускай зямлі, знаходзяцца на стадыі рэалізацыі. Мы ведаем гэта. Гэта пытанне часу, калі гэта будзе зроблена. Яны інструменталізуюць міграцыю. Гэта працягваецца, безумоўна, не так, як гэта было два гады таму, але гэта працягваецца. Увесь гэты комплекс паказвае, што сітуацыя з бяспекай у нашым рэгіёне нестабільная, не паляпшаецца, а пагаршаецца. Я спадзяюся, мы зможам данесці гэта разуменне да нашых саюзнікаў, нашых партнёраў, і гэта будзе адной з патэнцыйных тэм нашых дыскусій сёння і заўтра», — дадаў Наўседа.

Каментары28

  • Палангская веласцежка
    11.07.2023
    Ландсбергіс нашмат разумнейшы за гэтага камсамольскага гаваруна. Спадзяюся, что менавіта ён, а не Наўседа сутнасна рэпрэзентуе сучасны літоускі палітыкум - у тым ліку па частцы стаўлення да беларусаў і Беларусі.
  • *
    11.07.2023
    Безумоўна губернія, без варыянтаў
  • Беларусь
    11.07.2023
    Гэта канешне цудоўна лёгка саскочыць у ез і ната, а потым квохкаць...

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць