Свет88

Эрдаган запатрабаваў за падтрымку ўступлення Швецыі ў НАТА прыёму Турцыі ў Еўрасаюз

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган паставіў новую ўмову для ўступлення Швецыі ў НАТА: ён запатрабаваў «адкрыць для Турцыі шлях у ЕС». Пра гэта ён сказаў усяго за некалькі гадзін да пачатку саміту Альянсу ў Вільні.

Фота: Dursun Aydemir/Anadolu Agency/Bloomberg via Getty Images

Акрамя таго, Эрдаган паабяцаў агучыць гэтую самую пазіцыю на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Швецыі Ульфам Крыстэрсанам і генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам.

«Я звяртаюся да тых краін, якія прымушаюць Турцыю ўжо больш за 50 гадоў чакаць перад дзвярыма ў Еўрасаюз. Спачатку адкрыйце шлях для Турцыі ў ЕС, а затым мы адкрыем шлях для Швецыі ў НАТА, як ужо зрабілі для Фінляндыі», — заявіў турэцкі прэзідэнт перад адпраўленнем у Вільню, паведамляе Reuters.

Эрдаган не ўдакладніў, што менавіта ён меў на ўвазе пад словамі «адкрыць шлях» у ЕС. Прэс-сакратарка Еўракамісіі Дана Спінант заявіла, што не варта звязваць два розныя працэсы: уступленне Швецыі ў НАТА і Турцыі — у Еўрасаюз.

«У ЕС вельмі структураваны працэс пашырэння, і ёсць вельмі выразны набор крокаў», — заявіла яна журналістам у Бруселі, паведамляе Bloomberg.

Турцыя імкнецца ўступіць у ЕС з 1980-х гадоў. Афіцыйныя перамовы пачаліся яшчэ ў 2005 годзе, аднак ужо даўно зайшлі ў тупік. Прычыны рознагалоссяў — правы чалавека ў Турцыі, незалежнасць судовай сістэмы і разведка Анкарой энергетычных рэсурсаў у спрэчных водах вакол Кіпра.

Швецыя падала заяўку на ўступленне ў НАТА летась разам з Фінляндыяй пасля ўварвання Расіі ва Украіну. З-за складанасцяў у дасягненні згоды паміж Анкарой і Стакгольмам Фінляндыя ўступала ў блок самастойна і стала паўнапраўным сябрам Альянсу ў красавіку гэтага года.

Каментары8

  • Welcome to EU
    10.07.2023
    Эрдаган паблытаў паняцці. Турэччына калі і далучыцца да ЕС, але толькі калі будзе створаны Курдыстан і Паўночны Кіпр вернецца назад кіпрыётам.
  • 100%
    10.07.2023
    Мо табе яшчэ  ключы ад кватэры,дзе грошы ляжаць?!;))))
  • Жвір
    10.07.2023
    Турэцкі базар. А нічога, што гэта дзьве розныя арганізацыі, ЕU i NATO ? Ён бы яшчэ асобным штатам у USA папрасіўся... :)

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек20

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

Англійскі футбольны клуб дыскваліфікавалі за шпіянаж за супернікамі1

Паслухайце песню «Зямля бацькоў», якую на «Фестывалі надзеі» выконвалі тройчы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць