Свет1212

У Аўстраліі дзякуючы навуцы памілавалі жанчыну, якая адседзела 20 гадоў за забойства чатырох дзяцей

У 2003 годзе суд палічыў малаімавернымі сцвярджэнні яе абароны, што ўсе дзеці памерлі з натуральных прычын. Але вынікі новых даследаванняў указваюць менавіта на гэта.

Кэтлін Фолбіг празвалі «самай страшнай серыйнай забойцай Аўстраліі» пасля таго, як прысяжныя пастанавілі, што цягам дзесяці гадоў яна забіла сыноў Калеба і Патрыка ды дачок Сару і Лору, піша Бі-бі-сі.

Вярхоўны суд штата Новы Паўднёвы Уэльс прысудзіў яе да 40 гадоў турмы з магчымасцю датэрміновага вызвалення не раней, чым праз 25 гадоў.

Цяпер справу 55-гадовай Фолбіг, якая заўсёды настойвала на сваёй невінаватасці, называюць адной з найвялікшых судовых памылак у Аўстраліі.

Фолбіг была арыштаваная пасля таго, як з 1989 па 1999 год раптоўна памерла чацвёра яе дзяцей, якім на момант смерці было ад 19 дзён да 19 месяцаў. Пракуроры на судзе сцвярджалі, што жанчына задушыла іх.

Пры гэтым рэчавых доказаў душэння або слядоў цялесных пашкоджанняў у дзяцей не было.

У выніку Фолбіг асудзілі на падставе ўскосных доказаў: запісаў у яе дзённіках, у якіх яна пісала, што мацярынства даецца ёй няпроста і што яна вінаваціць сябе ў смерці дзяцей.

Адвакаты Фолбіг ініцыявалі некалькі апеляцый і новае расследаванне справы ў 2019 годзе, але іх вынікі не выклікалі сумненняў у прысудзе і нават надалі большую вагу ўскосным доказам у першапачатковым судовым працэсе над жачынай.

Аднак пасля новага расследавання, якое ўзначаліў суддзя ў адстаўцы Том Батэрст, пракуратура прызнала, што яе разуменне прычын смерці дзяцей змянілася.

Новае расследаванне

У гэтым расследаванні эксперты выказалі здагадку, што дзённікі былі спосабам перажыць тое, што здарылася, для маці, якая бядуе і ў якой амаль не было падтрымкі, а таксама, што ўсе чацвёра дзяцей наўрад ці маглі быць задушаныя без якіх-небудзь фізічных слядоў.

Але асноўнай прычынай, якая прымусіла пракуратуру змяніць сваё меркаванне, сталі вынікі даследавання групы імунолагаў.

Яны выявілі ў дачок Фолбіг — Сары і Лоры — агульную генетычную мутацыю пад назвай CALM2 G114R, якая можа выклікаць раптоўнае спыненне сэрца.

Таксама былі знойдзены доказы таго, што ў яе сыноў — Калеба і Патрыка — была іншая генетычная мутацыя, якую навукоўцы звязваюць з раптоўным узнікненнем эпілепсіі ў мышэй.

Па словах прафесара Каролы Вінуэса, якая ўзначаліла даследчую групу з Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта, яны звярнулі ўвагу на незвычайную паслядоўнасць генаў у ДНК самой Кэтлін Фолбіг яшчэ да таго, як былі пратэставаныя ўзоры ДНК яе дзяцей.

«Мы правялі першы тэст і выявілі варыянт гена, які выглядаў вельмі падазрона… ужо тады, у лістападзе 2018 года, мы падумалі, што калі падобнае будзе выяўлена і ў дзяцей, то ў гэтым, з вельмі вялікай імавернасцю, і будзе прычына», — сказала Вінуэса ў інтэрв'ю Бі-бі-сі.

Як падкрэсліла прафесар, у свеце вядома ўсяго пра 134 выпадкі патэнцыйна смяротнага захворвання сэрца, звязанага з гэтай генетычнай мутацыяй.

У панядзелак генеральны пракурор Новага Паўднёвага Уэльса Майкл Дэйлі абвясціў, што Батэрст прыйшоў да «цвёрдага пераканання» пра абгрунтаваныя сумневы ў вінаватасці Фолбіг.

У выніку губернатар Новага Паўднёвага Уэльса падпісаў указ аб поўным памілаванні і распарадзіўся неадкладна вызваліць Фолбіг з турмы.

«Для яе гэта было 20-гадовае выпрабаванне… я жадаю ёй спакою», — сказаў Дэйлі, дадаўшы, што яго думкі таксама былі з Крэйгам Фолбігам, бацькам памерлых дзяцей.

Прафесар Карола Вінуэса назвала рашэнне аб памілаванні Фолбіг выдатнай падзеяй, якая можа даць надзею іншым жанчынам у падобных сітуацыях.

«Да нас звярталіся прадстаўнікі жанчын, якія страцілі дзяцей або абвінавачаныя ў прычыненні шкоды сваім дзецям. У гэтых выпадках таксама можа ісці гаворка пра дзяцей з цяжкімі генетычнымі захворваннямі», — сказала яна.

У заяве Аўстралійскай акадэміі навук гаворыцца, што гэта справа сведчыць аб неабходнасці рэформы прававой сістэмы ў краіне з улікам прагрэсу ў навуцы.

Што далей для Фолбіг

Як патлумачыў пракурор Майкл Дэйлі, цяперашняе памілаванне не адмяняе прысуду Фолбіг.

Рашэнне аб адмене прысуду зможа прыняць Апеляцыйны суд па крымінальных справах, калі суддзя Батэрст перадасць туды справу. Гэты працэс можа заняць да года.

Калі прысуд будзе адменены, Фолбіг патэнцыйна зможа падаць у суд на ўрад Аўстраліі на мільёны даляраў у якасці кампенсацыі.

Як прэцэдэнт ёсць выпадак аўстралійкі Ліндзі Чэмберлен, якую ў 1982 годзе неправамерна асудзілі на пажыццёвае зняволенне за забойства дачкі-немаўляці. Яе выпусцілі праз тры гады, прызнаўшы судовую памылку. Чэмберлен пасля адсудзіла ў якасці кампенсацыі 1,3 мільёна аўстралійскіх даляраў (858 тыс. даляраў ЗША).

Але, як адзначаюць адвакаты Фолбіг, якая адседзела ў турме 20 гадоў, яе справа шматкроць засланяе справу Чэмберлен.

«Немагчыма адчуць маштабы траўмы, якая была нанесеная Кэтлін Фолбіг: боль ад страты дзяцей і амаль два дзесяцігоддзі зняволення ў турмах строгага рэжыму за злачынствы, якіх, як даказала навука, ніколі не было», — сказала яе адвакат Рані Рэга.

Каля брамы турмы Фолбіг сустрэлі сябры, якія ўдзельнічалі ў шматгадовай кампаніі за яе вызваленне. Пракурор Дэйлі заклікаў журналістаў і грамадскасць выконваць яе права на прыватнае жыццё.

Каментары12

  • mikola
    05.06.2023
    Adnak vyidze na Svabodu i jasce=Ne vinavata ! A magli b rastraljac !   Vo geta SUD !
  • Кенгуру
    05.06.2023
    Кейс очень ужасный, но в Австралии она хоть бы сможет получить миллионную компенсацию, а в Беларуси ее бы уже давно расстреляли.
  • mikola
    05.06.2023
    Олег, // u bylym USSR-rastraljaiuc (100 prykladau vedau)   a potym=RAZBIRAIUCA !....Pamylka vyisla- *byu Ne vinavaty*!

Цяпер чытаюць

«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай3

«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай вёсцы на Смаленшчыне знайшлі жудасную шасціпальцую руку, якой каля 7 тысяч гадоў9

«Нёман» прайграў фарэрскаму «Клаксвіку» ў першым матчы трэцяга раўнду Лігі канферэнцый7

«Дудзя глядзеў? А Дудзь — шпіён». Беларусы расказалі, як цяпер праходзяць праверкі тэлефонаў і апытанні на мяжы14

«Мне літоўцы сказалі не свяціцца, таму што спецслужбы шукаюць, як падабрацца». Франак Вячорка пра пагрозы9

У Барысаве выдзяляюць больш чым мільён даляраў на «адраджэнне яўрэйскіх традыцый»1

У Зэльвенскім раёне начальнік прасіў прабачэння пасля роліка ў TikTok1

Стала вядомая прычына смерці Озі Осбарна1

Расійскія шпіёны сачылі за Грозевым з дапамогай шпіёнскіх акуляраў. Вось як гэта было

Стала вядома, якім можа быць «лёгкі першы крок» Трампа, калі Расія праігнаруе ягоны ультыматум5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай3

«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць