Свет11

У Новай Зеландыі пасажыраў будуць узважваць перад пасадкай на самалёт

Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Новай Зеландыі абавязала нацыянальную авіякампанію Air New Zealand узважваць пасажыраў, якія вылятаюць міжнароднымі рэйсамі з аэрапорта Окленда да 2 ліпеня 2023 года.

Самалёт Air New Zealand. Фота: Mark Baker / AP

Так авіякампанія будзе збіраць звесткі аб вагавай нагрузцы і размеркаванні вагі ў самалётах, паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на CNN.

«Мы ўзважваем усё, што знаходзіцца на борце самалёта, — ад грузу да ежы і рэчаў у багажным адсеку. Для пасажыраў, экіпажа і ручной паклажы мы выкарыстоўваем сярэднія паказчыкі вагі, якія атрымліваем у выніку гэтага даследавання», — сказаў прадстаўнік авіякампаніі Аластэр Джэймс.

Так як вага — гэта асабістая інфармацыя, якую не ўсе хочуць раскрываць, авіякампанія абяцае ананімнасць даных.

Пры рэгістрацыі на рэйс падарожнікаў папросяць стаць на лічбавыя вагі. Інфармацыя аб іх вазе будзе ў сістэме, але не будзе адлюстроўвацца на экране, таму яе не ўбачаць нават работнікі аэрапорта.

Пасажыры таксама будуць размяшчаць на іншых вагах свой багаж.

«Мы ведаем, што рашыцца бывае складана. Мы хочам запэўніць нашых кліентаў, што нідзе няма дысплея. Ніхто не бачыць вашу вагу, нават мы», — кажа Джэймс.

Раней авіякампанія ўжо вывучала вагу ўнутраных падарожнікаў у 2021 годзе, але збор даных аб замежніках быў адкладзены з-за пандэміі.

Каментары1

  • дочка Максима Дизайнера
    31.05.2023
    прыгожая расфарбоўка ў самалёта на аснове іх новага сцяга
    а ў нас некалі былі прыгожыя Эмбраеры ад WoT
    эхх, няма таго, што раньш было...

Цяпер чытаюць

Памёр Аляксандр Мілінкевіч16

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Алімпійская прызёрка Аліна Гарнасько пахвалілася новым Porsche10

ДАІ праводзіць маштабныя рэйды супраць матацыклістаў3

Пад Лагойскам усю ноч шукалі грыбніка, днём ён сам выйшаў з лесу

У Гродне адмянілі ўсе квізы15

Колькі давядзецца плаціць па рэзанансным крэдыце пад 1%?1

Беларуская спявачка Рыта Дакота выступіць на фестывалі з «харошымі рускімі»17

У сераду — сонечнае зацьменне1

Сотні людзей сабраліся ў Маскве каля Вярхоўнага суда, які разглядае зняцце «Яблыка» з выбараў3

Пад Варонежам беларус зайшоў у чужую кватэру, абвясціў аб правядзенні контртэрарыстычнай аперацыі і забраў грошы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч16

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць