Меркаванні2222

Хадзіў жарт, што ў лукашыстаў гісторыя пачынаецца з 1917 года. Выявілася, што гэта не жарт

Днямі кіраўнік лукашэнкаўскай адміністрацыі Ігар Сергеенка зрабіў дзве знакавыя заявы. Па-першае, што трэба распрацаваць метадычку па гістарычнай палітыцы. Па-другое, што трэба адмяніць Каліноўскага і Касцюшку.

Ігар Сергеенка крайні справа. Скрыншот з відэа

У пачатку 2021 года Інстытут сацыялогіі НАН правёў сацыялагічнае апытанне па стане гістарычнай памяці беларусаў. Выявілася, што яна абапіраецца ў сучаснага беларуса на два стаўпы — часы Вялікага Княства Літоўскага і шлях БССР да незалежнай Беларусі. У людзей назіралі станоўчае стаўленне да часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, а таксама да бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня». А вось да эпізодаў накшталт 17 верасня 1939 года, як высветлілася, стаўленне абыякавае.

І вырашыў рэжым, што час пераламаць трэнд.

2022-ы абвясцілі Годам гістарычнай памяці і стварылі пад гэтую справу камісію, якую і ўзначаліў генерал Сергеенка. Набралі туды розных людзей накшталт Марзалюка, не забыўшыся і на Гігіна. І каб было зусім добра, паклікалі гісторыка ад Службы замежнай разведкі Расіі Аляксандра Дзюкава. Ён даўно жыве на нашай паляне, завязаў кантакты з архівамі.

Па шаблонах гэтага Дзюкава і будуецца праца гістарычнай палітыкі беларускага рэжыму. Дзюкаў — спецыяліст па войнах памяці. І заходзіць ён праз генацыд. Вы ж вось супраць генацыду? І Дзюкаў супраць. І таму ён вам раскажа, як у балтыйскіх краінах ці Польшчы падчас вайны праводзілі генацыд. Спачатку вы пагодзіцеся, а потым раз — і вы супраць балтаў і палякаў і адначасова за Расію. А вось Гітлер і нацыянал-сацыялізм тут аказваюцца ў баку. Такая маніпуляцыя з праўдай.

Праз год працы сваёй камісіі Сергеенка загаварыў аб стварэнні метадычкі па гісторыі.

Не трэба мець ілюзій: гаворка ідзе пра цэнзуру. «Навуковая» аснова пад гэтую метадычку закладзеная ў манаграфіі БІСІ накладам 99 асобнікаў, якую перадалі прыстойныя людзі.

Груба кажучы, там прапануюць падзяліць гісторыю Беларусі на дэструктыўную і канструктыўную для «нацыянальнага адзінства».

Да «дэструктыўных» падзей адносяць:

  • 25 сакавіка 1918
    1863
    1830
    1569.

Да «канструктыўных»:

  • 1994
    1945
    17 верасня 1939
    1919 — утварэнне БССР.

Калісьці быў жарт, што ў лукашыстаў гісторыя пачынаецца ў 1918 годзе, а выявілася, што гэта зусім не жарт.

І заява Сергеенкі пра Каліноўскага — гэта крок да распаўсюджвання разбурэння магіл салдат польскага антыфашысцкага супраціву часоў Другой сусветнай вайны таксама на магілы паўстанцаў 1863—64 гг. Нездарма Дзюкаў усё посціць пра гэта паўстанне.

У канчатковым выніку лукашэнкаўцы хочуць, кажучы іх птушынай мовай, «перафарматаваць гістарычны код», «перапрашыць нацыянальную свядомасць». І ў гэтым яны паслядоўныя: спачатку ў краіне зачысцілі беларускае поле, цяпер яго хочуць напоўніць сваімі савецкімі сюжэтамі.

Гэтая спроба наноў адмяніць беларускую гісторыю — выклік для незалежных гісторыкаў. Трэба закасаць рукавы і пісаць больш.

Каментары22

  • даведка
    25.05.2023
    На заглавном фото половина — гэбисты. Знающие из истории, что за репрессии народа им ничего не бывает.
  • Мікола)))
    25.05.2023
    І ў гэтым яны паслядоўныя — спачатку ў краіне зачысцілі беларускае поле, цяпер яго хочуць напоўніць сваімі савецкімі сюжэтамі. .
    ________
    Гэта не савецкія сюжэты, а расейскія імпэрскія!!!. У савецкай гістарыяграфіі, з выняткам асобнага непрацяглага пэрыяду Касьцюшка і Каліноўскі лічыліся станоўчымі героямі.
  • *
    25.05.2023
    І атрымаецца ў выніку. Ужо шмат "посьпехаў". Напрыклад - мова, падмурак нацыі - ужо фактычна замежная мова, мова манкуртаў, мова "малпаў". Гісторыя? А хто там праўду скажа - вось галоўны адказ шарагоўца. Культура? Так-так - Газманаў ці Кіркораў.
    Яны сапраўды пасьлядоўна ад першага свайго дня і маюць посьпех, бо маюць выразную мэту - знішчэнне Беларусі на справе, а не ў дэмаграфічных размовах

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Вайскоўцы ЗША заявілі Трампу аб гатоўнасці ўдарыць па Іране 21 лютага

«Расіяне хочуць замяніць мяне». Зяленскі выказаўся пра выбары і перамір'е10

Больш за 20 краін возьмуць удзел у першым пасяджэнні Рады міру3

Ці сапраўды трэба намыльваць галаву двойчы?4

Трамп заклікаў Брытанію не аддаваць базу Дыега-Гарсія. Ён кажа, што яна можа спатрэбіцца для ўдараў па Іране3

Як кітайская сетка высокахуткасных чыгунак паскорыла найбуйнейшую міграцыю насельніцтва ў свеце2

«Беларусь нельга страчваць для Еўропы, але гэту асобу страціць дакладна варта». Зяленскі патлумачыў, чаму ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі6

Еўрасаюз на перамовах з Расіяй хоча патрабаваць вываду войскаў з Беларусі16

Крыптакарткамі неўзабаве можна будзе расплачвацца ў звычайных крамах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт23

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць