Ён паўтарыў тэзіс са сваіх ранейшых прамоваў: «Свабода будзе выгадная ўсім, нават тым, хто яе цяпер баіцца і змагаецца супраць яе».
«Умацаванне дэмакратыі не азначае аслаблення законнасці і правапарадку, — заявіў Аляксандр Мілінкевіч у сваёй прамове на Еўрапейскім Форуме ў Мінску 14 лістапада.— Наадварот, правапарадак у еўрапейскіх краінах падтрымліваецца на найвышэйшым узроўні.
Афіцэры войскаў, міліцыі і спецслужбаў у еўрапейскіх краінах зарабляюць нашмат больш, чым іх беларускія калегі. І ўпэўненасць, якасць іх жыцця непараўнальная. Расходы на абарону, расходы на дзейнасць структураў аховы парадку ў Беларусі трэба прыводзіць да еўрапейскіх стандартаў. Гэта адзін з ключоў да дэмакратычнай эвалюцыі», — заўважыў Мілінкевіч. Ён выказаў меркаванне, што інтэграцыя Беларусі ў Еўрасаюз забяспечыла б павышэнне бяспекі ўнутры краіны:
«Гаворачы пра значэнне інтэграцыі з ЕС для абароненасці, я разумею як унутраны правапарадак, так і замежнапалітычнае забеспячэнне спакойнага жыцця».
Ён паўтарыў тэзіс са сваіх ранейшых прамоваў:
«Свабода будзе выгадная ўсім, нават тым, хто яе цяпер баіцца і змагаецца супраць яе».
Каментары