Культура22

У Мінску надрукавалі «Біблію Скарыны». Кнізе — 500 гадоў!

Выдавецтва «Тэхналогія» ў Дзень друку прэзентуе ўнікальнае выданне — «Біблію Францішка Скарыны». 500-гадовая кніга ўпершыню паўстае перад чытачом пад адной вокладкай.

Укладальнік Алесь Бразгуноў падрыхтаваў тэксты ў сучаснай графічнай адаптацыі, узнавіў прадмовы і пасляслоўі асветніка, паведамляе выдавецтва.

Гэтае шыкоўнае выданне будзе цудоўным падарункам для гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў і ўсіх аматараў кніг!

У кнізе пададзены поўныя тэксты кніг Бібліі, выдадзеных Францішкам Скарынам у 1517—1525 гг. у Празе і Вільні ў перакладзе на старабеларускую мову з нумарацыяй біблейных вершаў, з указаннем памылак друку, з пазначэннем асноўных разыходжанняў з царкоўнаславянскім і лацінскім перакладамі. У дадатках змешчаны выяўленыя ў «Малой падарожнай кніжцы» (1522) і «Апостале» (1525) фрагменты з іншых кніг Бібліі, выданне якіх Ф. Скарынам не пацверджана.

Цана выдання — 280 рублёў.

Каментары2

  • атэісты
    06.05.2023
    Не першае і не другое гэта выданне скарынаўскай Бібліі. А Хронікі Стрыйкоўскага, паводле якой усе продкі ўяўлялі айчынную гісторыю -- ніводнага няма. Дзе густа, а дзе пуста?
  • нашыя продкі Белыя Русіны
    06.05.2023
    атэісты, будам і надалей перавыдаваць толькі пісанае нашай роднай мовай. Таму не па пану Стрыйкоўскаму трэ' плакаці, а па выданню «Кройника великая з розных многих кройникаров диалектом русским написана».

Цяпер чытаюць

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Зваршчык з Оршы загінуў на вайне. Жонка два гады білася за грабавыя — і ўсё ж выбіла іх9

На Гродна абрынулася моцная залева ВІДЭА2

У сталічныя крамы завезлі сападзілу. Колькі каштуе?4

Узбек прыляцеў працаваць у Беларусь, але не знайшоў тут працы. Вяртаўся дадому ён з дапамогаю дыпламатаў і на мыліцах4

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW X7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску47

Дакументальны фільм рэжысёра з Баранавічаў Андрэя Куцілы пакажуць на Венецыянскім кінафестывалі1

Вар'яцтва на аўкцыёне: за мінскую падсобку змагаліся 173 чалавекі

Пры атацы на турбазу ў акупаванай Кірылаўцы Запарожскай вобласці загінуў супрацоўнік Раскамнагляду, які ўдзельнічаў у «СВА», і яго дзеці6

У Латвіі накрылі гіганцкую падпольную фабрыку па вытворчасці цыгарэт. На ёй працавала шмат беларусаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць