Культура

Музей імя Івана Луцкевіча ў Вільні запрашае на Ноч музеяў

Сёлета Ноч музеяў выпадае на 13 мая (субота). Музей імя Івана Луцкевіча, як адзіны беларускі музей Вільні, шчыра запрашае да сябе ў госці.

Арганізатары падрыхтавалі шырокую праграму. Забавы будуць і ўнутры музея, і на падворку. Далучыцца да мерапрыемства можна ў любы час!

Расклад мерапрыемстваў

Унутры музея

Выставы:

16:00 — і да закрыцця «Гісторыя беларускага супраціву» (унутры музея);

18:00 — і да закрыцця «Таямніцы старадаўняй тыпаграфіі» (вялікая зала). Можна паглядзець старыя мапы і зрабіць адбітак на тыпаграфскім станку.

Майстар-класы (бібліятэка):

16:30 — 17:30 птушка з саломы;

17:30 — 18:30 вышыўка ахоўнага арнаменту процягам;

18:30 — 19:30 выраб традыцыйнай тэкстыльнай лялькі.

Майстар-класы разлічаныя на дарослых (але пры жаданні могуць удзельнічаць падлеткі ад 11 гадоў).

Увага! Колькасць месцаў абмежаваная.

Удзел у майстар-класах па папярэднім запісе.

На падворку

Актыўнасці і гульні

Міні-кірмаш — 16:00 — і да закрыцця.

У чырвоным намёце, што будзе стаяць на падворку, можна набыць кніжкі на беларускай мове, а таксама рамесныя вырабы беларускіх майстроў.

Гульні для дзяцей — 16:30 — 18:00.

Традыцыйныя беларускія гульні. Будзе весела! Гульні для дзяцей, але далучацца могуць і дарослыя.

Квэст

Старт і рэгістрацыя камандаў — на падворку.

Старт — не раней за 16:30.

Фініш — не пазней за 20:00.

Стартаваць і фінішаваць можна ў любы час (з 16:30 да 20:00).

Пры рэгістрацыі каманда атрымлівае заданні (на выбар: на беларускай, ангельскай ці літоўскай мовах) і адзначае час старту. Пункты могуць быць статычныя, а могуць быць рухомыя (падказка: шукайце нашых валанцёраў), могуць быць унутры музея, а могуць быць на падворку. Калі ўсе заданні пройдзеныя, трэба вярнуць аркуш з заданнямі на пункт рэгістрацыі і адзначыць час фінішу.

Перамагае тая каманда, якая выканае заданні правільна і як найхутчэй.

Першыя тры каманды атрымаюць прызы!

Музычна-танцавальная праграма:

19:30 — 20:00 выступ гурта «Беларускі цуд»;

20:00 — 21:00 выступ дудара і майстар-клас па беларускіх традыцыйных танцах;

21:00 узнагароджанне пераможцаў квэсту;

пасля 21:00 запрашаем на гарбату.

Вітаюцца госці ў традыцыйных строях ці апранутыя ў «беларускім стылі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Усе навіны →
Усе навіны

Купілі занядбаны дом, у які не хацелася заходзіць, і ператварылі ў цукерку5

Расіяне масавана атакавалі Адэсу

У адносінах бывае чатыры віды хлусні — але фінал адзін і той жа5

Мінчук зламаў шыю падчас адпачынку ў Пружанах1

Расіяніну, які п'яным пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро, вынеслі прысуд10

Мінскія ўлады паказалі, як утылізуюць кінутыя машыны ВІДЭА1

«Беларусьфільм» распачаў здымкі серыяла пра міліцыю, сцэнарый якога прабіў Кубракова на слязу11

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея ўрачыста закрыюць на рэканструкцыю

У Маскве пасажыркі, якія спазніліся на рэйс, спрабавалі дагнаць самалёт проста на лётным полі ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць