Свет

Зяленскі на наступным тыдні наведае Нямеччыну

Пра падрыхтоўку да візіту паведамілі крыніцы ў сілавых структурах Нямеччыны. Яны рыхтуюцца прыняць борт украінскага лідара 13 мая ў аэрапорце Берліна.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP

«Прэзідэнт [Украіны] прыедзе ў Нямеччыну на запрашэнне федэральнага прэзідэнта [ФРГ]», — паведамілі крыніцы Bild.

У раёне Патсдамскай плошчы, дзе павінен спыніцца Зяленскі, будуць прынятыя павышаныя меры бяспекі.

14 мая Зяленскага з вайсковымі ўшанаваннямі прыме канцлер ФРГ Олаф Шольц. Па выніках іх перамоў запланавана прэс-канферэнцыя.

Затым украінскі лідар павінен сустрэцца з прэзідэнтам Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.

Пасля прэзідэнт Украіны павінен вылецець на верталёце ў Аахен на захадзе краіны, дзе яму ўручаць Міжнародную прэмію імя Карла Вялікага. Пасля гэтага ён вернецца ва Украіну.

Аднак крыніцы Bild у сілавых структурах не выключаюць, што візіт давядзецца адмяніць у самыя кароткія тэрміны праз сітуацыю ва Украіне.

Сёння Уладзімір Зяленскі знаходзіцца з візітам у Фінляндыі.

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Уладзімір Зяленскі наведаў пяць замежных краін: ЗША, Польшчу, Вялікабрытанію, Бельгію і Францыю. Прычым першы візіт быў здзейснены толькі ў снежні мінулага года.

Каментары

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць