Меркаванні77

«Яны» і мы на фоне эпідэміі грыпу

«Чаму наша ўлада такая тупая і баязлівая?» Адказ на гэтае пытанне шукае на naviny.by Сямён Букчын.

«Чаму наша ўлада такая тупая і баязлівая?» Адказ на гэтае пытанне шукае на naviny.by Сямён Букчын.

Ну, вось прыйшла-навалілася грыпозная эпапея. Не першая ў гісторыі чалавецтва. На жаль – не апошняя. З ахвярамі. З разгубленасцю людзей і нават панікай.

Што робяць «яны»?

Замест таго, каб штодзень і нават пару разоў на дзень, праз радыё, ТВ, газеты, ясна, зразумела, даступна – і галоўнае, прафесійна — інфармаваць людзей, «яны» займаюць кругавую абарону.

У нас усё добра!

Лекаў дастаткова!

Няму нагоды для панікі!

І нават пагражаюць тым СМІ, якія «дазваляюць сабе…»

Ясная рэч, паніка страшная штука. І з ёй трэба змагацца. Але не кругавой чынавенскай абаронай – у нас усё выдатна! няма нагоды для непакою! – а праўдай. Бо ў людзей дзеці хварэюць, блізкія ляжаць у больніцах у цяжкім стане, а ў кагосьці – паміраюць. Але гэтая праклятая савецкая практыка лгаць і хаваць у нас непарушная.

І гэты горкі даўні досвед у спалучэнні з ведамі пра сённяшні стан спараджае – не, не недавер да ўладаў, а поўную пагарду да іхнага неразборлівага мармытання.

Людзі памятаюць ману ўладаў у чарнобыльскія дні.

Людзі памятаюць цынізм улады ў дні Катастрофы на Нямізе. «Ну, здарылася! Ну, бывае! Ну, затапталі людзей у цісканіне!» Ніхто тады не адказаў за гібель людзей. Справа немагчымая ў нармальнай краіне.

Людзі памятаюць шараханні ўлады, паліцэйскае беззаконне пасля выбуху 4 ліпеня 2008 года.

І цяпер «яны» хочуць, каб «ім» верылі?

Але для гэтага трэба навучыцца хоць бы нармальнай людскай мове. І ёсць жа ў каго павучыцца. У інтэрнэце змешчаны тэкст украінскага доктара Камароўскага. Дакладны. Ясны. Людскі. І колькі ж удзячных словаў раздалося ў яго адрас! Вось што трэба людзям! Нармальнае і прафесійнае слова.

Трэба будзе «ім» прызнаць і сваю віну ў непадрыхтаванасці да цяперашніх драматычных падзей. Але калі «яны» па прыродзе сваёй няздольныя на такое?
Ну, няма ў іх в галовах, у душах гэтай здольнасці гаварыць з людзьмі! Што пацвердзіў і найгалоўны з «іх», які заявіў, што «па-свінячаму сёння пішчыць увесь свет».

Ясная справа, чалавек хацеў выказацца арыгінальней. Не хацеў нікога пакрыўдзіць.

Але што рабіць, калі ў чыноўнікаў адсутнічаюць рэўныя рэцэптары, што адказваюць за культуру, маральнасць, за разуменне таго, ШТО яны кажуць.

Таму й вымушаныя следам за імі ісці ідэалагічныя лакеі й падчышчаць… Даказваць, што мелася на ўвазе не тое і што ўвогуле ворагі перакруцілі сказанае…

Як не зразумець журбу аднаго інтэрнаўта: «Чаму наша ўлада такая тупая і баязлівая?»

Фундаментальнае пытанне.

І адказ можа быць толькі адзін. Такую самі выбралі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць