БЧБ-сцяг вісеў у кватэры на шостым паверсе на сцяне. Міліцыя кажа, што нехта з вуліцы пабачыў і паскардзіўся
У службу міліцыі «102», паводле МУС, звярнуўся мінчук, які распавёў, што праходзіў міма шматпавярховіка на вуліцы Гінтаўта і ўбачыў у акне кватэры на шостым паверсе «БЧБ-палатно». Па адрасе выехалі сілавікі.

Скрын відэа
У 30-гадовай мінчанкі, якая працуе праграмістам у прыватнай фірме, выявілі падпіскі на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы і знайшлі пнеўматычную зброю — аўтамат і чатыры пісталеты.
Жанчыну затрымалі і змясцілі ў ІЧУ. Зброю канфіскавалі і накіравалі на экспертызу.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары