Усяго патроху44

Звычкі, якія псуюць пральную машыну і адзенне

Як выкарыстоўваць пральную машыну беражліва? Звярніце ўвагу на гэтыя моманты — і ваша бялізна і тэхніка захаваюцца ў найлепшым стане.

Пральная машына можа служыць даўжэй

Здаецца, дробязь, аднак няправільнае мыццё хутчэй зношвае адзенне, ламае пральную машыну і нават прымушае вас плаціць па больш высокіх рахунках. На шчасце, змяніць свае звычкі нескладана, проста звярніце на іх увагу і пастарайцеся прывучыць сябе рабіць інакш.

1. Вы заўсёды мыеце па адной і той жа праграме

Найперш пажадана змяніць звычку мыць усё па адной і той жа праграме. Бо для мыцця розных тканін патрэбныя розныя тэмпературы і, адпаведна, праграмы. Ручнікі і пасцелю мыюць пры больш высокай тэмпературы, а вырабы з воўны і бавоўны патрабуюць больш нізкай, каб адзенне з гэтых тканін не мяняла форму і не садзілася (асабліва ваўнянае). Калі вы абіраеце тэмпературу мыцця ў адпаведнасці з тканінай, ваша адзенне не выліньвае і не садзіцца.

Чытайце яшчэ: 

Дадайце гэта ў пральную машыну — атрымаеце ваў-эфект

Для чаго выкарыстоўваецца трэці адсек у пральнай машыне? Вы можаце здзівіцца

2. Вы выкарыстоўваеце зашмат мыйнага сродку

Адна з самых распаўсюджаных памылак палягае ў тым, што людзі дадаюць зашмат мыйнага сродку. Лішак мыйнага сродку не зробіць адзенне больш чыстым — наадварот, толькі выкліча праблемы. Напрыклад, ён можа пакінуць на адзенні плямы і прычапіць да яго бруд. Паспрабуйце паменшыць колькасць парашку да трох чвэрцяў ад той, што рэкамендавана на ўпакоўцы, і паглядзіце, ці будзеце вы задаволеныя сваёй бялізнай.

3. Перад мыццём адзення вы забываеце праверыць кішэні

Калі вы занятыя ці спяшаецеся — вы, верагодна, забудзеце праверыць кішэні перад мыццём. Але гэта важны момант, бо, калі забыць дастаць рэчы з кішэняў, пральную машыну можна пашкодзіць. Найбольш небяспечна, калі ў кішэнях апынуцца металічныя прадметы — манеты, ключы. Гэтыя рэчы не пацерпяць, чаго нельга сказаць пра тэхніку: пры кручэнні барабана металічны прадмет можа зрабіць трэшчыну ў шкляных дзверцах ці пашкодзіць сам барабан. Ключ ці манета могуць затрымацца ў трубе і забіць яе, што пагражае затапленнем. Так што перш чым пакласці адзенне ў пральную машыну, абавязкова праверце кішэні.

4. Вы загружаеце ў пральную машыну вельмі шмат бялізны

Вялікая спакуса пакласці ў пральную машыну больш бялізны — каб мыць радзей. На жаль, перагрузка пральнай машыны псуе тэхніку і змяншае эфектыўнасць мыцця. Чым больш у машыне бялізны, тым цяжэй мыйнаму сродку да яе дабрацца і тым горш яна прапалоскваецца. Акрамя таго, чым больш бялізны вы загружаеце ў пральную машыну, тым хутчэй яна зношваецца.

Хібы, названыя ў гэтым артыкуле, датычаць выкарыстання не толькі пральных машын, але і пасудамыек. Сачыце за колькасцю посуду і сродку для мыцця, не перагружайце тэхніку і глядзіце, каб у яе не трапілі лішнія прадметы. Ніколі не позна замяніць шкодныя звычкі новымі і карыснымі!

Чытайце яшчэ: 

Што танней — прымаць ванну ці душ? І яшчэ пяць карысных фактаў пра эканомію на камуналцы

Вось як дабіцца, каб адзенне пасля пральнай машыны сохла хутчэй 

Гэты спосаб вычысціць насадку для душа — найлепшы

Каментары4

  • сад дом лес
    17.03.2023
    Вера, чытайце ўважліва. На адным рэжыме псуецца бялізна, а не машына. Маецца на ўвазе, што некаторыя на адным рэжыме сумесна грузяць баваўняныя майткі і мерыносавы швэдар.
  • Анёлак
    17.03.2023
    Я б раіла зьменшыць колькасьць парашку і гелю яшчэ больш - да 1-2 ст. лыжак, у залежнасьці ад аб‘ёму пранага. Калі парашок здольны адмываць у прынцыпе, то ён гэта зробіць і пры такой малой колькасьці. Калі не, то хоць поўны адсек запоўні, а не адпярэ.
    Так экалагічней і здаравей (сродак лепш вымыецца, і ня прыйдзецца яго насіць на скуры разам з адзежай).
  • ЯНКА
    17.03.2023
    НЕ ШКАДУЙЦЕ❗
    Вось у мяне асноўны цыкал праньня доўжыцца ля трох гадзінаў. Але нават пасьля гэтага я заўжды (!) яшчэ чатыры-шэсьць разоў улучаю «Экспрэс» і «Паласканьне». У выніку вопратка — я ўпэўнены ў гэтым — болей чыстая й без часьцінак пральнай путры. А яе напачатку ў адсек ПМ я сыплю не шкадуючы. Бо, як тэй казаў, не шкадуйце заваркі, ж.! 🫡

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай13

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп5

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай13

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць