Сёння супрацоўнікі сілавых структур уварваліся ў кватэру Віталя і Лізаветы Прынеслікаў з Мінска, паведамляе «Хрысціянская візія». Прынеслікі — прыхаджане евангельскай царквы «Слова жыцця», а Лізавета — вядомая інстаграм-блогерка.

Віталю Прынесліку выстаўленыя абвінавачванні ва ўдзеле ў пратэстах. Лізавету пакінулі на волі, бо яна мае малое дзіця, аднак жанчыне абмежавалі права на выезд з краіны.
Лізавета — вядомая інстаграм-блогерка, яе старонка мае больш за 50 тысяч падпісчыкаў.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Каментары