Здароўе44

Алкаголь шкодны. Але ў малых дозах ратуе ад дэменцыі

«Толькі па адным бакале ці куфлі на дзень».

Фота: AP Photo / Nam Y. Huh

Навукоўцы з Паўднёвай Карэі высветлілі, што ўжыванне малых доз алкаголю на дзень зніжае рызыку развіцця дэменцыі. Адпаведнае даследаванне было апублікавана 6 лютага ў медыцынскім часопісе JAMA Network Open.

Паводле даследавання, штодзённае ўжыванне малых (не больш за адзін бакал ці куфель падчас ежы) доз алкаголю змяншае рызыку ўзнікнення дэменцыі ў чалавека, а вось п'янства, наадварот, павялічвае рызыку яе развіцця.

Для высвятлення гэтага факта навукоўцы выдаткавалі восем гадоў і вывучылі медыцынскія даныя амаль чатырох мільёнаў чалавек узростам ад 40 гадоў. Узровень спажывання алкаголю падзяляўся на лёгкі (менш за 15 г на дзень — г. зн. маленькі бакал віна ці маленькі куфель піва), умераны (15—29,9 г на дзень) і цяжкі (больш за 30 г на дзень). 

«Высветлілася, што людзі, якія п'юць адну порцыю алкаголю на дзень, мелі на 21% меншую імавернасць развіцця дэменцыі, чым людзі, якія ўвогуле не ўжываюць алкаголю. А тыя, хто п'е каля дзвюх порцый алкаголю ў дзень, маюць ужо толькі на 17% менш шанцаў з'яўлення хваробы», — паведамляюць навукоўцы.

Пры гэтым ужыванне трох і больш порцый ужо, наадварот, цягне за сабой павелічэнне імавернасці развіцця дэменцыі.

«Тры і больш порцый на дзень гарантуюць ужо больш высокія шансы — на 8% вышэйшыя, чым у людзей, якія не п'юць», — дадаюць даследчыкі.

Аднак яны адзначаюць, што вынікі даследавання не могуць быць універсальнымі і абсалютна дакладнымі па некалькіх прычынах.

  1. Яно праводзілася толькі на карэйцах і ўлічвала толькі ўласцівы ім метабалізм і культуру спажывання алкаголю.

  2. У даследаванні не ўлічваліся тыпы алкагольнага напою і магчымыя генетычныя асаблівасці паддоследных.

  3. Заяўленая ў медыцынскіх звестках колькасць ужытага алкаголю магла адрознівацца ад рэальнасці.

«Але гэта не мяняе галоўнага — спажыванне алкаголю трэба кантраляваць, каб не дапускаць развіцця розных захворванняў ці чаго-небудзь іншага», — падагульняюць навукоўцы.

Дэменцыя — гэта захворванне, пры якім у чалавека з узростам адбываецца дэградацыя памяці, мыслення, паводзін і здольнасці выконваць штодзённыя дзеянні. Гэты стан суправаджаецца паступовым распадам асобы, што ў выніку прыводзіць да інваліднасці. 

Цяпер у свеце больш за 57 мільёнаў чалавек з дэменцыяй, і чакаецца, што да 2050 года гэтая колькасць узрасце да 152 мільёнаў.

Чытайце яшчэ:

Як марыхуана звязаная з хірургіяй — што даведаліся дактары

Як часта трэба мяняць піжаму? Часцей, чым вы думаеце 

Навукоўцы раскрылі медыцынскую таямніцу, якая 80 гадоў таму была прычынай дзіцячых смерцяў 

Каментары4

  • Дзед
    11.02.2023
    Ізноў гэную лапшу на вушы...
    Алкаголь гэта яд і наркотык. П'ючы спачатку культурна па трошку "для здароўя" паступова пераважная большасьць пачынае піць больш і больш, ператвараючыся спачатку ў п' яніц а пасьля ў алкаголікаў.
  • Дональд Дак знает как, сделай таккк.
    11.02.2023
    Дзед, вы не правы. Что занадта - то не здрово. И не важно, что в избытке, водочка (мня-мня), или томатный сок. Выпейте Дикой утки на ночь, 50 гр., увидите хороший сон (про рыбалку с великолепным уловом, на пару с прекрасной лэдзи), проснётесь в приподнятом(!)) настроении и отправитесь на пробежку трусцой, вдохновлённо насвистывая тореодора. Что в этом плохого или даже вредоносного ?
  • Максим Дизайнер
    12.02.2023
    Не перестаю удивляться каждый раз. В самой пьющей стране в мире на три комментария всегда найдется один спортсмен-трезвенник, давно прыстроивший дачушак по заграницам, и теперь почивающий на олимпе, поглядывая на местное быдло с высока, видящий только следствия, а не причины повального пьянства беларусов. А еще шарахаясь от пьяных, как от прокаженных, особенно женский пол. Если бы вы так от трезвых барыг, нанимающих вас за 300 долларов в месяц шарахались, давно бы жили в другой стране.

Цяпер чытаюць

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць12

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Рагачоўскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак — ён праваліўся пад лёд

Фядута: Мая павага да Змітра Дашкевіча павышалася тры разы. І цяпер — ізноў5

Як пагроза з боку Расіі зрабіла Германію вядучай вайсковай сілай Еўропы7

У Тэль-Авіве ў выніку абстрэлу загінуў 52‑гадовы ўраджэнец Віцебска

У Маскве на гіганцкі тэрмін асудзілі маладога беларуса — за падпал лакаматыва яму заплацілі ўсяго $26

Як Брэстчына з «ахвяры індустрыялізацыі» ператварылася ў прамысловага лідара краіны5

Навукоўцы: сабака стаў найлепшым сябрам чалавека значна раней, чым лічылася2

Арына Сабаленка абараніла тытул у Маямі і паўтарыла рэкорд Штэфі Граф4

«Зараз у мяне толькі адна мэта — вывезці адсюль дзяцей як мага хутчэй». Беларусы расказалі, як мяняецца іх жыццё19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць12

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць