Навука і тэхналогіі77

«У пэўным сэнсе мы ўсе ўжо кібаргі». Ілан Маск чакае выпрабаванняў Neuralink на людзях цягам шасці месяцаў

«Наша першая серыйная прылада будзе падобная да iPhone 1», — кажа бізнэсовец пра дэвайс, які павінен перакладаць думкі чалавека ў камп’ютарныя каманды і дапамагчы ў паўсядзённым жыцці людзям з абмежаванымі магчымасцямі.

Выява: vecteezy

Прайшло шэсць гадоў з таго часу, як Маск стаў сузаснавальнікам стартапа Neuralink, які займаецца інтэрфейсамі кіравання мозгам (скарочана BCI — ад brain-control interfaces). Прайшло тры гады з таго часу, як кампанія ўпершыню прадэманстравала свайго падобнага да швейнай машынкі «робата-імплантатара»; два гады з таго часу, як кампанія ўкараніла сваю тэхналогію ў галовы свіней; і крыху больш за 19 месяцаў, як яны зрабілі тое ж самае з прыматамі. На апошняй імпрэзе ў фармаце «пакажы і распавядзі» ў самым канцы лістапада Маск заявіў: «Мы думаем, што, магчыма, цягам шасці месяцаў мы павінны стаць здольнымі ўсталяваць Neuralink у чалавека».

Дарэчы, кампанія Маска была абвінавачаная ў незаконным жорсткім абыходжанні з малпамі. Абаронцы правоў жывёлаў сцвярджалі, што малпы адчувалі «надзвычайныя пакуты ў выніку неадэкватнага догляду за жывёламі» падчас выпрабаванняў імплантаў чыпаў, а таксама што з 23 малпаў, якія належалі Neuralink, толькі 7 выжылі пасля выпрабаванняў.

Раней у лютым Neuralink пацвердзіла, што малпы загінулі падчас выпрабаванняў прататыпа імплантаў BCI у Каліфарнійскім універсітэце. У кампаніі сцвярджалі, што толькі васьмі прыматам зрабілі эўтаназію, што, само сабой, не зрабіла справу менш рэзанаснай. Але кампанія адхіліла абвінавачванні Камітэта дактароў па адказнай медыцыне ў жорсткім абыходжанні з жывёламі. А Маск ускосна адказаў на гэтыя абвінавачванні.

«Перад тым як нават падумаць пра ўсталяванне прылады ў жывёл, мы робім усё магчымае, калі праводзім строгія настольныя тэставанні. Мы не шкадуем, што ўсталёўваем гэтыя прылады ў жывёл, — сказаў ён. — Мы вельмі асцярожныя і заўсёды хочам, каб прылада, незалежна ад таго, каму мы робім імплантацыю — авечцы, свінні або малпе, — была пацвярджальнай, а не даследчай».

Сёлета кампанія Маска перажывала няпростыя часы. У ліпені кампанія Synchron апярэдзіла Neuralink пасля таго, як лекары шпіталя Маўнт-Сінай у Нью-Ёрку паспяхова ўсталявалі сваю прыладу ў чалавека. (Пацыенты, якія страцілі здольнасць самастойна рухацца і камунікаваць, павінны атрымаць магчымасць праглядаць вэб-старонкі і адпраўляць тэкставыя паведамленні з дапамогай прылады, што пераводзіць іх думкі ў каманды камп’ютара.) А ў тым жа месяцы стала вядома пра цяжарнасць кіраўніцы Neuralink ад Маска.

Neuralink усё яшчэ працуе над тым, каб атрымаць адабрэнне амерыканскіх рэгулятараў для свайго імпланта. Engaget піша, што Neuralink павінна абапірацца на 1024 «адводы» дыяметрам 5 мікрон, «зашытыя» ў шэрае рэчыва пацыента, каб утвараць сувязі з навакольнымі нейронамі і такім чынам пераводзіць аналагавыя электрычныя імпульсы мозга ў лічбавы камп’ютарны код. Прынамсі тэарэтычна. Да гэтага часу ўсё, чаго дасягнуў Neuralink, — гэта прымусіць малпу гуляць у пінг-понг на камп’ютары без джойсціка.

«У пэўным сэнсе мы ўсе ўжо кібаргі, — казаў Маск, — у тым, што ваш тэлефон і камп’ютар ёсць працягам вас саміх». Аднак гэтыя прылады істотна абмяжоўваюць нашу здольнасць мець зносіны, сцвярджаў ён. «Калі вы ўзаемадзейнічаеце з тэлефонам, гэта абмежавана хуткасцю, з якой вы можаце рухаць вялікімі пальцамі, або хуткасцю, з якой вы можаце прамаўляць у свой тэлефон». Ён адзначае, што гэтым метадам можна перадаваць толькі дзясяткі біт даных у секунду, у той час як «камп’ютар можа перадаваць інфармацыю на хуткасці гігабітаў ці тэрабітаў у секунду».

«Гэта фундаментальнае абмежаванне, якое, я думаю, нам трэба вырашыць, каб паменшыць доўгатэрміновую рызыку штучнага інтэлекту», — кажа бізнэсовец.

Каментары7

  • хх
    12.12.2022
    "стала вядома пра цяжарнасць кіраўніцы Neuralink ад Маска."
    во гэта бізнес-партнёр
  • Vir
    12.12.2022
    A sto Mars ? Mars užo zielianieje ? Cacka nadakučyla chlopčyku. Znajsoū chlopčyk novuju zabaūku, duža patrebnuju ūsim-usim. :) Samaje najliepsaje, sto čalaviectva čakaje ad Maska, heta kab jon spyniū duryc` halovy slabadumnaj castcy liudziej ! Vieļmi spadziajusia, sto jany adnojčy hučna, u adzin holas, pasliuc` jaho (Maska) na... Mars.
  • 1
    12.12.2022
    Не ждёт, а как обычно врет для внимания https://futurism.com/neoscope/elon-musk-neuralink-six-months

Цяпер чытаюць

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас11

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Усе навіны →
Усе навіны

Работа беларускага кампазітара стала альбомам тыдня ў Аўстраліі2

Міністр адукацыі прызнаў за бацькамі права купляць школьную форму дзе заўгодна1

У сабакі, закапанага жыўцом у лесе пад Светлагорскам, аб'явілася гаспадыня1

Пасля адхілення Іранам ультыматуму Трампа ЗША пасылаюць на Блізкі Усход трэці авіяносец3

Лукашысты спрабуюць дабіцца выдачы ім беларусаў праз Інтэрпал, пазначаючы непалітычныя артыкулы4

У Іране амаль цалкам адключылі інтэрнэт1

Блогерка параіла, як набываць мацарэлу танней. Лайфхак ацанілі не ўсе1

У адной з мінскіх школ выпускнікі пацешылі публіку песняй з сёлетняга «Еўрабачання» ВІДЭА1

На выезд з Беларусі праз Брэст чакаюць каля 1800 аўтамабіляў і аўтобусаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас11

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць