Грамадства11

Былы начальнік чыгуначнай станцыі пад Бабруйскам цяпер пляце кошыкі з лазы

Аляксандр Сойка з вёскі Мірадзіна пад Бабруйскам працаваў начальнікам мясцовай чыгуначнай станцыі. А як выйшаў на пенсію, аддаўся хобі — пляценню з лазы. Аформіўся як рамеснік, плаціць падатак, займаецца любімай справай і нават крыху ёй зарабляе. Мужчына стварае сваімі рукамі кошыкі розных відаў, палукашкі для адзення, домікі для катоў, цукерніцы і іншае, піша «Вячэрні Бабруйск».

Аляксандр Сойка пляце з лазы кораб для адзення

Аляксандру Мікалаевічу 67 гадоў, з іх лозапляценнем ён захапляецца больш за 30.

«Спачатку вучыўся па кнігах, з часам пачалі прыходзіць вопыт і навыкі, што ў любой справе неабходна, — кажа мужчына. — А на 60-годдзе дзеці падарылі мне смартфон, і я стаў у інтэрнэце падглядаць нейкія новыя ідэі. Вядома, не параўнаць узровень маіх першых і цяперашніх работ».

Самы хадавы тавар — кошыкі розных формаў і памераў. Асабліва актыўна замаўляюць іх людзі да Вялікадня — для булак, а таксама ў грыбны сезон.

Апошнім часам сталі замаўляць кошыкі для дроў, якія менш высокія ў параўнанні са звычайнымі і з больш доўгай ручкай. Нярэдка па такія звяртаюцца і жыхары сталіцы, у якіх ёсць свае вялікія дамы.

Прынесці дровы з двара ў спецыяльным кошыку — гэта зручна, ды і паставіць такі ў гасцёўні каля каміна не сорамна.

Часам замаўляюць кошыкі для пікнікоў, для шопінгу, у дарогу.

«Мы самі часам едзем да дзяцей у Мінск з вялікім кошыкам, — кажа жонка Аляксандра Сойкі, Галіна Адамаўна. — У яго зручна паставіць слоікі з закаткамі, каб не пабіліся, пакласці гародніну — не падушыцца і глядзіцца прыгожа.

Замаўляюць Аляксандру Мікалаевічу палукашкі для бялізны, цукерніцы і скрыначкі для падарункаў, вазы на падлогі і кашпо для кветак, хаткі для катоў. Аднойчы рабіў нават двухпавярховы дом для жывёл!

Вырабы Аляксандра Сойкі

Што тычыцца лазы, то майстар нарыхтоўвае яе з верасня і да вясны ўздоўж ракі Ваўчанка, якая працякае недалёка ад іх вёскі. Зразае ўсю да апошняга дубчыка, інакш на наступны год яна будзе не прыдатная для пляцення. Потым з жонкай лазу сартуюць, выварваюць, чысцяць, сушаць.

Лаза бывае розных адценняў — ад жоўтай да карычневай. Яе пакрываюць акрылавым лакам, дзякуючы чаму вырабы атрымліваюцца вельмі трывалымі.

Муж і жонка кажуць, што лозапляценне нельга назваць надта прыбытковым бізнэсам.

«Лак цяпер вельмі дарагі, а цэны ў нас невысокія, — кажа Галіна. — Праца гэта цяжкая, і яе нельга ацаніць. Але майму мужу трэба чымсьці зімой займацца, ён без працы не можа! Летам і так спраў поўна: ён заўзяты грыбнік, рыбак, ягады збіраем і здаём. Усё гэта сумарна — да пенсіі яшчэ адна пенсія атрымліваецца».

Вырабы Аляксандра Сойкі сапраўды не вельмі дарагія. За вазачкі для садавіны і цукерак ён бярэ 15 рублёў, кошыкі на Вялікдзень — ад 20, а вялікія кошыкі — 40 рублёў.

А яшчэ Аляксандр Сойка — заўзяты грыбнік

Каментары1

  • маргарыта
    11.12.2022
    такі малады мужчына. я не жартую)
    доўгіх Майстру год

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі16

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук абурыўся выглядам наведвальнікаў рэстарана: 90% у джынсах, спартыўках. Толькі два столікі ў сукенках і касцюмах26

Rheinmetall прапануе падрыхтаваць сотні модульных заводаў па вырабе паліва з вадароду. Яны ўратуюць у выпадку жорсткай вайны з Расіяй3

Былы міністр культуры Маркевіч знайшоў сабе працу мары лукашыстаў6

Украінскія беспілотнікі атакавалі адзін з найбуйнейшых у Расіі хімзаводаў

Затрымалі падлетка з Мінска, які прадаваў фальшывыя квіткі на канцэрт расійскага рэпера Мота

Звольнілі дырэктара заказніка «Выганашчанскае». Яму адгукнулася сітуацыя з забойствам ваўка палкай4

У Будславе абвясцілі збор буйной сумы на працяг рэстаўрацыі касцёла1

Арына Сабаленка запусціла свае фірмовыя пончыкі6

Уладальнік Marko паказаў, якія іх туфлі носіць Лукашэнка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі16

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць