Грамадства44

У Паставах масавыя затрыманні і вобшукі. Ахвярамі сілавікоў сталі больш за 10 чалавек 

Вобшукі адбыліся прынамсі ў 11 чалавек. Траіх затрымалі, а аднаго з іх сілавікі звезлі ў Мінск. Нагодай для масавага пераследу жыхароў Паставаў мясцовыя называюць пратэсты 2020 года і крытыка кіраўніка раёна.

Адзін з затрыманых — Юры Дзіковіч. Фота: facebook.com/yuri.dzikovich

Пра ператрусы і затрыманні стала вядома познім вечарам 24 лістапада, але сілавікі пачалі ўрывацца да людзей у чацвер ад самага ранку.

Вядомыя імёны траіх затрыманых — гэта Юры Дзіковіч, Уладзімір Лашчотка і Сяргей Ляўко, якога губазікаўцы забралі ў Мінск.

Юры Дзіковіч падчас пратэстаў 2020 году быў сярод актывістаў, якія намагаліся сустрэцца з кіраўніком Пастаўскага райвыканкама. У пачатку 2021 года ў Дзіковіча быў ператрус. Яго вінавацілі ў абразе міліцыянтаў. Яму быў забаронены выезд з Беларусі, але яму ўдалося выехаць у Еўропу, а нядаўна ён вярнуўся.

Паводле крыніц «Нашай Нівы», ператрусы адбыліся яшчэ ў васьмі чалавек. Адзначаецца, што з людзьмі сілавікі абыходзіліся жорстка. Ці на волі яны, невядома. Родзічы ўстрымліваюцца гаварыць пра гэта і просяць не называць іх імёны.

«Вобшукі былі і ў тых, хто з'ехаў з Беларусі, і ў тых, хто застаўся. Дапускаю, што дамы ператрэслі ў большай колькасці людзей. Родзічы пра тое проста не паведамляюць, бо баяцца, што стане яшчэ горш», — адзначае суразмоўца «Нашай Нівы».

Масавы хапун у Паставах адбыўся неўзабаве пасля ўзнагароджання старшыні раёна Сяргея Чэпіка медалём «За працоўныя заслугі». Гэтак Лукашэнка адзначыў чыноўніка за «выкананне асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна». Уганараванне Чэпіка насельніцтвам раёна ўспрынятае скептычна, і гэтага людзі не хаваюць. Па словах мясцовых жыхароў, дасягненні чыноўніка сумнеўныя. У закрытых чатах яго крытыкуюць і высмейваюць. Не выключаецца, што такое стаўленне да чыноўніка магло стаць адной з прычын пераследу людзей.

Спусташэнне сяла набывае жахлівыя маштабы нават у раёнах, якія лічацца заможнымі

Каментары4

  • TuS in
    25.11.2022
    Паставы горад невялікі. У ва ўсіх ёсць сваякі, сябры, супрацоўнікі і проста добрыя знаёмыя. Агулам - немалая колькасць людзей.
  • James
    25.11.2022
    Интересно, обыски и задержания проводили местные предатели народа или из Минска коллаборанты приезжали?
  • Кура
    26.11.2022
    SHOS, але ж яім ён і быў, ці яны ўсе, яны кідаюуь людзей у турмы, ламаюць жыцці. Трэба разумець гэта, а не абсмеіваць іх

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай2

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды2

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай2

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць