Літаратура22

«Божая кара навісла над нашым домам». Гэтыя творы Якуба Коласа вы наўрад ці чыталі. Адкрыйце іх для сябе

Апавяданні Коласа, напісаныя ў 1920-х, — гэта добрая густая проза, дзесьці падобная да апавяданняў Бабеля, фіксацыя станаў душы «простых чалавекаў» у часе Першай сусветнай і грамадзянскай.

«Калісьці Павел Навуменка, сын Івана Навуменкі, яркі выкладчык і паспяховы бізнэсовец, які чытаў нам літаратуру першай паловы ХХ стагоддзя, разрэкламаваў апавяданні Коласа 20-х гадоў. Мы кінуліся ў бібліятэку і… не знайшлі некаторыя з іх у прыжыццёвым зборы твораў 50-х гадоў, што быў у чыталцы. Здаецца, «знайшліся» яны толькі ў выданні 62-га года. «Крывавы вір», «Хаім Рыбс», «Курская анамалія», «Сяргей Карага», — прыгадваў адзін з выбітных беларускіх філолагаў.

Гэта добрая густая проза, дзесьці падобная да апавяданняў Бабеля, фіксацыя станаў душы «простых чалавекаў» у часе Першай сусветнай і грамадзянскай.

Сакавітая мова, не шаблонныя вобразы, выдатна пабудаваныя дыялогі… Да ўсяго — гумар ды лірызм. Аўтар жа паўзверх, ён не прымае бакоў (а дзе па тыпе й прымае — адным сказікам, як у «Дачакаўся», дададзеным, відаць, у 1952-м, дзеля таго, каб прайшло цэнзуру, тое зусім нічога не псуе).

«Колас здолеў зазірнуць у тыя чорныя глыбіні «душы народнай», куды ніхто больш тут не зазіраў. Ну, і цяпер гэта чытаецца», — пісаў філолаг.

«…Другая вестка ў доме старой пані згусціла яшчэ больш і без таго згушчаны страх.

Ледзь толькі ўвайшоў Грыша з Наташай, не паспеўшы нават абмеркаваць з бабкаю, што рабіць, як з суседняе вёскі, дзе жыў іх сваяк, адстаўны ротмістр, далі знаць, што два дні таму назад быў забіты родны дзядзька Грышы, брат яго маці.

— Божая кара навісла над нашым домам, — сказала старая пані, бледная як смерць. — О, Божа, Божа, — стагнала яна і ламала рукі.

І Грыша быў як труп. Гэтая вестка яшчэ больш падкрэслівала няпэўнасць часу, і тая небяспека, што пагражала яго ўласнаму жыццю, станавілася больш значнаю, больш рэальнаю. Свайго дзядзьку Сяргея Грыша вельмі добра помніў і любіў яго. Дзядзя Сяргей быў земскім доктарам, любіў просты люд і служыў яму чэсна. Праўда, забілі яго зусім выпадкова. Гэтая смерць зрабіла цяжкае ўражанне на Грышу. І калі спярша ён не згаджаўся сысці адгэтуль на некаторы час і схавацца, то цяпер было адно толькі жаданне, адна думка: уцякаць, уцякаць, чаго б гэта ні каштавала.

На скорую руку ён адзеўся, захапіў ручны чамаданчык, некалькі кніг на дарогу і, развітаўшыся з бабкаю, накіраваўся ў сад другім ходам. Наташа ішла следам, праводзячы яго з дому. Студэнт на момант прыпыніўся, глянуў на яе.

— Ну, Наташа, бывай!

Узяў яе за руку, паглядзеў у вочы.

— Добрае тваё сэрца, Наташа! Не ведаю чаму, але мне так шкада цябе, як нікога на свеце. Я гляджу на цябе, як на сястру. — І моцна пацалаваў яе руку.

Дзяўчына ад нечаканасці зусім збянтэжылася. Твар яе заліўся яркім румянцам. Потым яна заплакала, ці ад таго, што ён пацалаваў яе руку, ці шкада стала хлопца, ці з другой прычыны. А ён ужо сыходзіў з балкона ў сад.

У гэты час падышлі трое самамабілізаваных сялян. Двое другіх стаялі за кустамі язміну, на той дарожцы, па якой трэба было прайсці студэнту. Яны выйшлі насустрач. Гэта былі знаёмыя хлопцы, з імі ён хадзіў на сходкі. Але цяпер яны былі зусім не такія, якімі ён іх ведаў звычайна.

Сурʼёзна і дзелавіта абʼявілі яму волю народа і вярнулі назад. У панскім доме спаткалі яшчэ трох дзецюкоў і ўшасцярых выйшлі на вуліцу. Там іх чакала цэлая грамада людзей, гатовых ісці на пазіцыі.

Грышу здалося, што на яго зірнулі варожа і падазрона. На душы ў яго было цяжка, усё роўна як бы вялі яго на смерць.

— Ну, айда! — скамандаваў Ільюха.

— Смерць буржуям!

— Далоў контррэвалюцыю!

Людзі заварушыліся і пацягнуліся, падымаючы пыл, у бок возера…»

Каментары2

  • Мікула
    05.11.2022
    "прыгадваў адзін з выбітных беларускіх філолагаў"

    Чым і куды ён выбіўся?

    https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/302435
    І каго пабіў?
  • фцф
    05.11.2022
    Апавяданьне цікавае, але нібыта ня скончана, нейкія намёкі і абрывы сюжэту. Пэўна, аўтар не наважыўся напісаць того,  што бы мог ці тым больш  - хацеў. Самацэнзура ў 20-я ужо працавала ва ўсю...

Цяпер чытаюць

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»1

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»

Усе навіны →
Усе навіны

«Германія не дае трэвел-док — маўляў, мяне не пераследавалі, хоць былі суткі і данаты». Як жывуць без пашпартоў5

Поўная расшыфроўка злітых перамоў спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Стыва Уіткафа і прадстаўнікоў Пуціна Дзмітрыева і Ушакова28

«Сказалі: ад'едзьце ад калонкі і падыходзьце». Што цяпер робіцца на АЗС?5

«Гэта і ёсць корань усіх нашых бед». Шуневіч узяўся за егераў — збіраецца абмежаваць іх паўнамоцтвы і змяніць правілы палявання5

Аляксандр Мілінкевіч застаецца ў стабільна цяжкім стане7

У Мінску плануюць запусціць аплату карткамі на ўсіх відах транспарту2

Мінскі метрапалітэн прэзентаваў новыя цягнікі. Яны будуць хадзіць на Аўтазаводскай лініі2

Віктар Лукашэнка дамогся перамоваў з новай кіраўніцай Міжнароднага алімпійскага камітэта3

Экс-супрацоўнік Акадэміі навук наехаў на ініцыятыву Maldzis: Непрафесіяналы дыскрэдытуюць сапраўдных навукоўцаў. Мацукевіч адказаў45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»1

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць